2 красавіка — Дзень яднання
народаў Беларусі і Расіі
Сапраўды, адзінства наша — у крыві. Гэта яшчэ раз пацвердзіў міждзяржаўны дыстанцыйны праект-конкурс «Мост сяброўства «Зліваюцца славянскія вытокі»», прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі — абодва бакі адразу адгукнуліся і, як рэкі, зліліся сваёй творчасцю, ідэямі, знаходкамі, разуменнем адзін аднаго.
Мерапрыемства было ініцыявана аматарскім паэтычным аб’яднаннем «Світанак» Краснапольскага РЦК і кіраўніком аб’яднання Валянцінай Марчанка. Такая ініцыятыва стала альтэрнатывай ва ўмовах пандэміі (каронавірусу) традыцыйным творчым руска-беларускім сустрэчам.
Мэтай і задачамі праекта-конкурсу вызначана падтрыманне і ўмацаванне сяброўскіх і культурных сувязяў паміж народамі Расіі і Беларусі, Краснагорскім і Краснапольскім раёнамі, стварэнне ўмоў для развіцця творчасці, узаемадзеяння творчых сіл і абмену вопытам і аматарскай паэтычнай творчасцю, выхаванне патрыятызму, любові да вялікай і малой радзімы.
Сутнасцю праекта-конкурсу стаў абмен паэтычнымі творамі паэтаў-аматараў рэгіёнаў на конкурснай аснове і папулярызацыя вынікаў і хода праекта праз СМІ, інтэрнэт-прастору, выстаўкі, чытанні і інш.
Тэмай твораў, канешне, акрэслена сяброўста, яднанне народаў, агульнасць культурна-гістарычных каранёў, любоў да роднай зямлі.
Зварот Краснапольскага РЦК дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна» да ўдзелу ў праекце Муніцыпальнай бюджэтнай установы культуры «Краснагорская міжпасяленчая цэнтральная раённая бібліятэка» знайшоў падтрымку і водгук, установы ўключыліся ў творчы працэс, актывізавалі творчыя сілы ў сваіх рэгіёнах і ў выніку — «пабудавалі Мост сяброўства».
На працягу апошняга тыдня сакавіка ішоў актыўны абмен паэтычнымі творамі паэтаў-аматараў раёнаў. Гэтыя творы гучалі ва ўстановах, падарожнічалі ў інтэрнэт прасторы, публікаваліся (ці будуць публікавацца) у пячатных СМІ, былі даступныя для карыстальнікаў праз выставы творчасці. Па выніках праекта аб’яднаннем «Світанак» выпушчаны альбомы і брашуры «Мост сяброўства. Зліваюцца славянскія вытокі». Брашуры могуць быць набытыя клубнымі і навучальнымі ўстановамі для правядзення тэматычных мерапрыемстваў у Краснапольскім РЦК.
На конкурс паступіла 18 вершаў ад творцаў Краснагорскай і Краснапольскай зямлі. Кожны твор прысвечаны тэме адзінства народаў Беларусі і Расіі, адзінству нашых каранёў, гісторыі, культуры, тэме любові да роднай зямлі, вялікай і малой радзімы, якія застаюцца ў сэрцы назаўсёды.
Многія з аўтараў конкурсу жывуць у суседніх краінах, аднак па іх прызнаннях, месца, дзе яны нарадзіліся і ўзраслі, з якім звязана пэўная частка жыцця, дзе засталіся родныя і блізкія людзі, дзе пахаваныя іх продкі, застаецца ў душы светлым раем, святыняй, самым уцешным месцам на зямлі.
«Навекі маё сэрца засталося
Сярод бяроз расійскіх, туманоў...
Мне жыць у Беларусі давялося,
Ды ў думках я ў Расіі зноў і зноў, — гэтыя і наступныя радкі з вершаў Валянціны Марчанка.
«Мая маленькая радзіма
Пусціла ў сэрцы карані.
І дзе б жыццё не прытуліла,
І дзе б я не была шчаслівай,
Лячу я птушкай да зямлі,
Дзе маці з бацькам век жылі».
А вось прызнанне Пятра Хандожкі з Краснае гары, які знайшоў другую радзіму ў беларускім горадзе Добруш:
«Здесь всё родное, родное до боли:
Кручи над Беседь-рекой,
Старые улицы, старая школа...
Вот и пропал мой покой...»
Не сакрэт, наколькі змяшаныя рускія і беларускія народы, колькі людзей знайшлі сваю другую радзіму ў суседніх краінах.
«Второю родиной мне Беларусь
В моей судьбе вслед за Россией стала», — разважае краснагорскі паэт Васіль Хандожка, які сёння жыве ў Беларусі ў горадзе Гродна.
«На зямлі, што мяжуе з Расіяй,
Я знаходжу усё для душы», — прызнаецца шчырая на пачуцці Валянціна Марчанка, якая на Краснапольшчыну таксама пераехала з Краснагорскага раёна.
«В Краснополье есть русские люди,
Белорусы есть в Красной горе.
Пусть во веки веков так и будет,
Петухи пусть поют на заре», — заклікае краснапольскі паэт-аматар Сяргей Сыранкоў.
Такія прыклады можна прыводзіць бясконца.
Тое, што ў суседніх краінах рускія і беларусы знаходзяць другую радзіму, як раз і сведчыць аб непарыўнасці славянскіх вытокаў, трываласці сяброўства, адзінстве менталітэтаў, жаданні простых людзей жыць у згодзе і будаваць саюзную дзяржаву.
Вынікі праекта-конкурсу будуць падведзены пасля 2 красавіка 2020 года. Кожны з раёнаў вызнача пераможцу конкурсу вершаў раёна-партнёра, адправіць дыплом на электронны адрас. Установы-удзельніцы праекта-конкурсу атрымаюць сертыфікаты ўдзельнікаў.
Валянціна Аляксандрава