21 декабря 2024, 19:45
rubeen
logo

Краснопольский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213561, г.п.Краснополье, Ленинская, 1
Приемная: 8 (02238) 7-99-60
E-mail: kras_priem@krasnopolie.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

VII региональный фестиваль любительских театров «Тэатральныя вечарыны»

Решение № 2-6 «О региональном фестивале любительских театров»

Положение о региональном фестивале любительских театров «Тэатральныя вечарыны»

Программа VII регионального фестиваля любительских театров «Тэатральныя вечарыны»

Летапіс «Гісторыя стварэння і развіцця фестывалю «Тэатральныя вечарыны»

Краснапольскі народны тэатр — наша духоўная спадчына. Створаны ў 1918 годзе ў пачатку XX cтагоддзя, ён і зараз працягвае лепшыя традыцыі мінулых гадоў.

Складаным быў яго шлях, былі поспехі і няўдачы, былі ўзлёты творчасці і застой.

Але тэатр заўсёды імкнуўся правільна і дакладна адлюстроўваць рысы свайго часу, быў актыўным удзельнікам барацьбы за новае жыццё. Ён стаў часцінкай гісторыі Краснапольскага краю і нашай Рэспублікі, працягвае адкрывацць і сёння цудоўны свет мастацтва, прыгажосць навакольнага асяроддзя, складаныя з’явы сучаснага жыцця.

Яго многія спектаклі, асабліва «Лявоніха на арбіце», «Папараць кветка», «Трыбунал», «Паўлінка», «Парог», «Вечар» і іншыя, вядомыя тэатральнай грамадскасці Беларусі.

Артыстаў народнага тэтра шчыра віталі гледачы гарадоў Мінска, Магілёва, Баранавіч, Крычава, Касцюковіч, Чэрыкава, Хоцімска, Клімавіч, бліжэйнага замежжа — Літвы, Курска, Бранска і дальняга замежжа — Германіі.

За час існавання тэатра ў ім былі выхаваны цудоўныя выканаўцы, якія тут атрымалі пуцёўку ў вялікае мастацтва: Людміла Разумава, якая працуе зараз у Мінскім тэатры юнага гледача, Людміла Лаўрыновіч, якая пазней стала Заслужанай артысткай Расійскай Федырацыі.

Каля 115 спектакляў — прэм’ер было паказана на Краснапольскай сцэне, звыш тысячы герояў розных эпох і часу прайшлі перад гледачамі.

У яго вытокаў стаяў настаўнік Краснапольскай адзінай працоўнай палітэхнічнай школы 2 -й ступені Аляксандр Грубе, вядомы потым як народны мастак БССР, а яго памошнікамі былі браты Васіль і Андрэй Шашалевічы, якія пазней сталі вядомымі беларускімі пісьменнікамі.

Краснапольскі народны тэатр — лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі і Магілёўшчыны, усесаюзных аглядаў самадзейнага мастацтва.

Народны тэатр Краснапольскага раённага Цэнтра культуры з’яўляецца найстарэйшым з дзеючых аматарскіх тэатраў Рэспублікі Беларусь.

Вялікім гонарам тэатра з’яўляецца фестываль «Тэатральныя вечарыны», арганізаваны Заслужаным работнікам культуры БССР Валянцінам Іванавічам Ермаловічам ў 1993 годзе. Удзел у фестывалі на той час прымалі аматарскія тэатры Беларусі, Літвы, Латвіі, Расіі.

Яго асноўнай мэтай было віншаванне і ўшанаванне артыстаў найстарэйшага тэатральнага калектыву Беларусі з юбілейнай датай — 75-ці годдзем з дня заснавання Народнага тэатра Краснапольскага раённага Цэнтра культуры. Фестываль стаў традыцыйным і захаваўся да сённяшніх дзён. На працягу 20-ці гадоў «Тэатральныя вечарыны» прадстаўлялі сабой своеасаблівы форум, месца для абмеркаванняў тэатральных праблем, спектакляў, для ўстанаўлення зносін акцёраў, рэжысёраў, аматараў тэатральнага мастацтва.

У 2013 годзе фестываль зведаў мноства змен, атрымаў статус Міжрэгіянальнага, аб’яднаў тэатры розных напрамкаў з усіх куткоў нашай краіны. З 2013 года фестываль амаль праводзіцца штогод.

Актыўнасць і навізна — гэта толькі павярхоўныя характарыстыкі цяперашняга Народнага тэатра. Зладжаны тандэм старажылаў калектыву і маладога пакалення дазваляе рэжысёру ствараць новыя праекты, аналагаў якіх няма ў аматарскім тэатральным асяроддзі.

Багатая гісторыя, вопыт мінулага пакалення, патэнцыял моладзі адкрывае новыя гарызонты найстарэйшаму дзеючаму аматарскаму тэатральнаму калектыву Рэспублікі Беларусь.

Дзякуючы папулярнасці фестывалю-свята «Тэатральныя вечарыны», гарадскі пасёлак перажывае творчы бум. І гэта нездарма. За апошнія 7 год Краснапольскі глядач змог пазнаёміцца практычна з усімі формамі тэатральнага мастацтва, якія прадстаўлены ў Беларусі: тэатры агню, гульні, лялек, эксперыментальныя, альтэрнатыўныя, форум-тэатры і іншыя .

Фотоальбом

© 2013-2023
Краснопольский районный исполнительный комитет
Официальный сайт