У першыя дні мая адбыліся культурныя мерапрыемствы ДУК «ЦКС Краснапольскага раёна» першага этапа абласнога творчага марафона «Натхненне малой радзімы». Марафон арганізаваны абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы.
Делегация Могилевской области с официальным визитом посетила китайский город Тяньцзинь. Об этом сообщили в управлении внешнеэкономической деятельности комитета экономики Могилевского облисполкома.
Беларусь открыта для дружественных и деловых отношений со всеми государствами. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил сегодня на церемонии вручения верительных грамот послами зарубежных стран, передает корреспондент БЕЛТА.
Профилактика преступности среди несовершеннолетних является важнейшим направлением борьбы с преступностью в целом. Одной из главных причин совершения подростками правонарушений в летнее время остается их незанятость. Преступность среди несовершеннолетних, а именно: причины, мотивы, тенденции развития, имеют свои особенности. Эти особенности в первую очередь обуславливаются личностными качествами несовершеннолетних, их статусом в обществе, влиянием семьи.
Прямую телефонную линию проведет 25 мая первый заместитель председателя Могилевского облисполкома Василий Иванович Акулич. С 9.00 до 12.00 по номеру (8 0222) 50-18-69 он ответит на вопросы жителей Приднепровского края.
У першыя дні мая адбыліся культурныя мерапрыемствы ДУК «ЦКС Краснапольскага раёна» першага этапа абласнога творчага марафона «Натхненне малой радзімы». Марафон арганізаваны абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы.
На першым этапе Краснапольскі раён прадставіў гала-канцэрт «Не адракуся спадчыны сваёй», выстаўку-прэзентацыю рамёстваў і ДПМ «У Краснапольскім краі берагуць бацькоў звычаі» і інтэрактыўную фальклорную праграму для дзяцей «Родная хата, чым ты багата?».
«Не адракуся спадчыны сваёй»
Гала-канцэрт творчага марафона «Не адракуся спадчыны сваёй» запрасіў гледачоў звярнуцца да найлепшых каштоўнасцяў, якія засталіся ў спадчыну, — матчынай песні, мовы, любові да роднай зямлі і яе прыгажосці.
Лепшыя здабыткі гэтай спадчыны раскрывалася праз аўтэнтычны фальклор, які яшчэ жыве на Краснапольшчыне, народныя песні ў сучаснай апрацоўцы, якія прадставілі носьбіты фальклору, аматарскія калектывы народнай песні сельскіх клубных устаноў, народныя аматарскія калектывы народнай песні РЦК ДУК «ЦКС Краснапольскага раёна».
Сярод іх — захавальніца аўтэнтычных песень Ніна Яцутка, фальклорная група «Яначкі» Яноўскага СДК, фальклорны ансамбль «Сяляначка» Казельскага СК, ансамбль народнай песні «Спадчына» Пачапоўскага СДК; калектывы РЦК: ансамбль «Праліца» народнага клуба ветэранаў «Дабрыня», народны ансамбль народнай песні «Шчадрэц», народны вакальны ансамбль «Краснапольская субацея», кавер-група «Халасцякі»; салісты РЦК Таццяна Шандабыла, Алёна Трафімава, Антон Дарафееў, Юрый Падалякін.
Выступленні народных калектываў і салістаў РЦК былі ўпрыгожаны харэаграфічнымі замалёўкамі.
Зразумела, у канцэрце прынялі ўдзел прадстаўнікі юнага пакалення краснапальчан, пераемнікі традыцый малой радзімы. Яны натхнёна спявалі і танчынылі, прадстаўлялі сольныя выступленні і ў саставе груп — вакальных і танцавальных.
Гумар, так уласцівы беларусам, яскрава прадставіў Міхаіл Пугачоў, актор народнага Краснапольскага тэатра, які чытаў «Замовы» і прымусіў гледачоў ад душы пасмяяцца.
Менавіта любоў да малой радзімы натхніла паэтку Краснапольшчыны Валянціну Марчанка прысвяціць Году малой радзімы свой зборнік вершаў «Вам сваю завяшчаю любоў». Аўтар прыняла ўдзел у канцэрце, падарыўшы гледачам асалоду ад беларускай мовы і трапяткіх радкоў прызнання ў любові да роднай зямлі.
Трэба адзначыць, што паэтычныя творы паэткі паслужылі матэрыялам і для напісання сцэнарыя гала-канцэрта, вядучымі якога сталі Святлана Сазонава і Юрый Падалякін.
Бліскучы матэрыял, на якім народным Краснапольскім тэатрам быў пастаўлен спяктакль «Слуп», дазволіі выкарыстаць яго ў якасці завязкі і эпілога гала-канцэрта, а бліскучая ігра актора Івана Ткачова выклікала ўзрушанасць настрою гледачоў.
Канцэртная праграма «Не адракуся спадчыны сваёй» прадэманстравала лепшыя здабыткі творчасці краснапольскай зямлі, аб’яднала ўдзельнікаў і гледачоў адным пачуццем і настроем, натхненнем на далейшую творчасць і працу на карысць і росквіт малой радзімы.
У Краснапольскім краі берагуць бацькоў звычаі
Прыгажосць і разнастайнасць народнай спадчыны, яе захаванне, развіццё і месца ў сучасным жыцці раскрываў для краснапальчан і такі кампанент творчага марафона «Натхненне малой радзімы», як выстаўка-прэзентацыя рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў і ўмельцаў Краснапольшчыны. На выставе «У Краснапольскім краі берагуць бацькоў звычаі» была прадстаўлена творчасць Раённага Дома рамёстваў, цэнтра дзіцячай творчасці, аддзялення дзённага наведвання інвалідаў.
Вырабы дзвух апошніх удзельнікаў прываблівалі шматколернасцю, добрай якасцю вырабаў, мастацкім густам, выкарыстаннем новых тэхналогій і сучасных матэрыялаў.
Майстры РДР прадставілі на выставе асноўныя рамёствы, якія апошнім часам атрымалі развіццё і падтрымку.
Маскалькова В. радавала наведвальнікаў выставы новымі саламянымі вырабамі і запрашала на свой майстар-клас. Роспіс Кіркаўцовай Л. прывабліваў насычанасцю колеравай гамы і захаванай традыцыйнасцю ўзораў. Працуе яна і ў фармаце сучаснасці — прапануе новыя знаходкі ў прызначэнні сваіх вырабаў і ў іх мастацкім аздабленні. Улюблёны ў дрэва рэзчык А. Ганчарэнка працуе як у традыцыях продкаў, так увасоблівае сваю творчую фантазію ў стварэнне нетрадыцыйных твораў. Апошнім часам ён актыўна вандруе па краіне і за яе межамі, папулярызуе традыцыйную творчасць сваёй малой радзімы. У цудоўныя творы мастацтва пераўтвараюць звычайную лазу ўмелыя рукі і любоў да творчасці яшчэ аднаго ўмельца Краснапольшчыны А. Банкузава. Яго кошыкі — ажурныя, акуратныя — карыстаюцца попытам у краснапальчан і гасцей раёна, а выставы з яго творамі набываюць асаблівую цеплыню і прывабнасць. А. Чарткова ганчарствам занялася зусім нядаўна, пару гадоў, а ўмельства, якое паспела набыць, выклікае павагу і здзіўленне. Ганчарны посуд — сувенірны і ўтылітарны, сувеніры з гліны, цацкі, вырабленыя ў традыцыях продкаў, прывабліваюць наведвальнікаў яе выставак і карыстаюцца попытам.
Майстры Краснапольшчыны шануюць умельства дзядоў, вывучаюць іх сакрэты і аднаўляюць народныя рамёствы ў іх лепшых традыцыях. Вырабы майстроў РДР упрыгожваюць розныя мерапрыемствы і святы.
Малой радзімаю натхнёны, тварыць штодня яны гатовы!
Наведвальнікі выстаўкі-прэзентацыі змаглі пазнаёміцца з усімі гэтымі відамі рамёстваў, майстрамі раёна і паўдзейнічаць у прапанаваных майстар-класах.
«Родная хата, чым ты багата?»
«Родная хата, чым ты багата?», — на такое пытанне сапраўды можна было атрымаць адказ, наведаўшы этнаграфічную выстаўку і прыняўшы ўдзел у пазнавальнай інтэрактыўнай аўтарскай праграме метадыста РЦК Валянціны Марчанка. Мерапрыемства гэта было арганізавана ёй таксама ў рамках абласнога творчага марафона «Натхненне малой радзімы».
Фальклорная і этнаграфічная спадчыны Краснапольшчыны багатая і невычэрпная. Таму мэтай выстаўкі і творчай праграмы «Родная хата, чым ты багата?» з’яўляецца папулярызацыя гэтага багацця, знаёмства з укладам жыцця і з народнай творчасцю мінулых пакаленняў, далучэнне да яе.
За красавіцкі тыдзень выставу наведалі каля сотні краснапальчан. А ў майскія дні ў гэты выставачны куток, аформлены пад вясковую хату мінулых стагоддзяў, пачалі наведвацца групы школьнікаў.
Школьнікі знаёмяцца з укладам жыцця продкаў, а яшчэ — з начыннем хаты, сабраным у экспедыцыях па вёсках Краснапольшчыны: з народным тэкстылем (ручнікамі, посцілкамі, паясамі, народным касцюмам); з прадметамі побыту і хатняй працы; рамёствамі, посудам і інш.
Асаблівасцю пазнавальнай творчай праграмы з’яўляецца спалучэнне розных прыёмаў і метадаў у яе правядзенні. Сярод іх — паведамленне, дэманстрацыя рэчаў і працэсаў, імітацыя, гутарка, дыялог, гульня, уцягненне ў дзеянне і інш.
Разнастайныя і жанры выкарыстанага ў праграме фальклорнага матэрыялу, які таксама быў сабраны на малой радзіме, гэта аўтэнтычныя песні, мясцовыя паданні, загадкі, забаўлянкі, гульні, танцы, народная музыка.
Свет нашых продкаў — невычэрпны і захапляльны. Далучайцеся да яго ўсімі сродкамі і намаганнямі сваёй душы.
Валянціна Марчанка, метадыст РЦК
Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по организации и проведению предстоящих выборов в Палату представителей и Совет Республики Национального собрания, передает корреспондент БЕЛТА.
Учитель физической культуры и здоровья государственного учреждения образования «Яновский учебно-педагогический комплекс детский сад — базовая школа» Сергей Леонидович Васильев удостоен почетного звания «Человек года Могилевщины», ежегодно присуждаемого лучшим представителям производственной и непроизводственной сферы, общественно-политической деятельности, которые своим трудом вносят большой вклад в развитие региона. По итогам 2018 года в списке награжденных 15 фамилий. Это — архитекторы, врачи, спортсмены, участковые милиционеры, доярки, руководители учреждений культуры и, конечно, учителя.
Могилев с однодневным визитом посетил Чрезвычайный и Полномочный Посол Литвы в Беларуси Андрюс Пулокас. Дипломат побывал на ИООО «ВМГ Индустри», открыл фотовыставку литовского фотографа Антанаса Суткуса в художественном музее имени П.В. Масленикова, а также встретился с председателем Могилевского облисполкома Леонидом Зайцем.
В Беларуси планируют усилить контроль за реализацией на экспорт стратегически важных для экономики сырья и товаров. Это предусмотрено проектом закона «О внесении изменения в Кодекс об административных правонарушениях», который вводит ответственность за нарушение законодательства о биржевых сделках. Белорусские депутаты сегодня приняли поправки в первом чтении, передает корреспондент БЕЛТА.