3 мая 2024, 17:47
rubeen
logo

Краснопольский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213561, г.п.Краснополье, Ленинская, 1
Приемная: 8 (02238) 7-99-60
E-mail: kras_priem@krasnopolie.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Народны аматарскі літаратурны калектыў «Світанак» Краснапольскага РЦК

ГОД СТВАРЭННЯ — 2017.

МЭТА СТВАРЭННЯ — аб’яднанне творчых асоб; стварэнне ўмоў для творчага росту яго ўдзельнікаў; арганізацыя і актывізацыя дзейнасці па папулярызацыі беларускай мовы, літаратурнай творчасці, слова, чытання; выхаванне духоўнасці і патрыятызму.

СТВАРАЛЬНІК І КІРАЎНІК КАЛЕКТЫВУ — Валянціна Марчанка, аўтар 5-ці кніг паэзіі: «Вам сваю завяшчаю любоў» (2018 г.), «Прыгарні ты да сэрца Радзіму» (2021 г.), «Перламутравыя росы» і «Скрыпкі маёй душы» (2022 г.), «Свет, сатканы душой» (2023 г.).

КОЛЬКАСЦЬ УДЗЕЛЬНІКАЎ КАЛЕКТЫВУ — да 10 творчых асоб.

ГАНАРОВАЕ НАЙМЕННЕ «НАРОДНЫ» рашэннем Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь калектыву прысвоена ў 2020 годзе за значны ўклад у развіццё аматарскай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі.

У 2023 годзе ганаровае найменне пацверджана рашэннем калегіі Упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама ад 08.06.23 г. № 4-5.

МЕСЦА БАЗІРАВАННЯ КАЛЕКТЫВУ — Краснапольскі раённы Цэнтр культуры.

ХАРАКТАРЫСТЫКА ДЗЕЙНАСЦІ КАЛЕКТЫВУ:

Калектыў — арганізатар многіх мерапрыемстваў і конкурсаў, якія з’яўляюцца значнымі ў культурным жыцці раёна.

Папулярнасцю ў краснапальчан і аматараў літаратурнай творчасці карыстаюцца выстаўкі выдавецкай літаратуры, паэтычныя тэматычныя пляцоўкі і творчыя гасцёўні. Сярод гасцёўняў, якія сталі традыцыйнымі, — «Не адракуся спадчыны сваёй», прымеркаваная да Міжнароднага Дня роднай мовы; «Нам засталася спадчына», прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства; «Сяброўства не раздзелена мяжой», прымеркаваная да Дня яднання народаў Расіі і Беларусі; гасцёўні ў сувязі з прэзентацыямі кніг.

Традыцыйнымі сталі і шматлікія конкурсы, якія арганізоўвае калектыў «Світанак». Сярод іх — расійска-беларускі конкурс «Мы на матчынай мове жывём» да Міжнароднага Дня роднай мовы; раённы конкурс «Краснапольшчына ў сэрцы маім» да дня вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; рэгіянальны конкурс «Прыгарні ты да сэрца Радзіму», прымеркаваны да Дня народнага адзінства.

Калектыў «Світанак» падтрымлівае творчыя сувязі з бліжнім замежжам — МБУК «Краснагорская МЦРБ». А яшчэ — з’яўляецца актыўным удзельнікам міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і мае значныя поспехі ў іх. Толькі ў 2023 годзе калектыў прыняў удзел у 10-ці конкурсах такога ўзроўню. Сярод іх — расійска-беларускі конкурс «Мы на матчынай мове жывём» (атрыманы дыпломы 1-й і 3-й ступені, два дыпломы ўдзельнікаў); міжнародны літаратурны мега-бліц-конкурс «Сны и сновидения» (дыплом удзельніка); два міжнародных конкурсы патрыятычнай накіраванасці (дыплом 1-й і дыплом 2-й ступені); міжнародны конкурс фестываль мастацтваў «Мы вместе» (атрыманы Гран-пры); Рэспубліканскі літаратурны конкурс «Старэйшыя мае, мне з вамі добра» (удзел); Усерасійскі літаратурны конкурс «22 июня» (удзел); Усерасійскі фестываль-конкурс імя Я. Гусева «Яблочный спас» (сертыфікат удзельніка); міжрэгіянальны конкурс «Браславская обитель» (сертыфікат удзельніка і дыплом паўфіналіста); Рэспубліканскі конкурс НАН (сертыфікат удзельніка).

Дзейнасць народнага літаратурнага калектыву «Світанак», яго творчыя дасягненні асвятляюцца ў СМІ праз шматлікія артыкулы кіраўніка калектыву Валянціны Марчанка. Артыкулы размяшчаюцца на сайце УК «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы», у групе «Краснапольскі РЦК» на сайце «Аднакласнікі».

Такім чынам, народным аматарскім літаратурным калектывам «Світанак» ажыццяўляецца значная дзейнасць па папулярызацыі роднай мовы, літаратуры, падтрымкі цікаўнасці да кнігі і мастацкага слова, да пазнання і папулярызацыі гісторыі і культуры свайго народа, што важна для фарміравання патрыятычных пачуццяў і духоўнасці грамадства, фарміравання яго адзінства і стваральнай накіраванасці.

© 2013-2023
Краснопольский районный исполнительный комитет
Официальный сайт