3 мая 2024, 04:35
rubeen
logo

Краснопольский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213561, г.п.Краснополье, Ленинская, 1
Приемная: 8 (02238) 7-99-60
E-mail: kras_priem@krasnopolie.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Аляксей Пысін –гонар іі слава Краснапольшчыны

Будучае любой дзяржавы, яе моц залежаць ад маральнага аблічча падрастаючага пакалення, узроўня яго адукацыі і культуры. У пошуку шляхоў духоўнага адраджэння грамадства, фарміравання маральных каштоўнасцей маладога пакалення мы ўсё часцей звяртаемся да літаратуры. Яна нясе ў сябе невычэрпныя магчымасці духоўнага ўзбагачэння моладзі, культурныя здабыткі мінуўшчыны, выхоўвае нацыянальную самасвядомасць.

 

Менавіта літаратура выхоўвае ў кожнага чалавека павагу да вытокаў роднага краю, яго асаблівасцяў, мовы, гісторыі.

Няўмольна бяжыць час, аддаляючы ад нас даты, падзеі, імёны, але ён не можа паўплываць на памяць нашчадкаў пра тых, хто пакінуў пасля сябе добрыя справы, заслужыўшы тым самым удзячнасць наступных пакаленняў. Аляксей Васільевіч Пысін – не выключэнне. Таленавітаму беларускаму паэту, заслужанаму дзеячу культуры БССР у 2022 г. спаўняецца 102-гады з дня нараджэння.

Аляксей Васільевіч Пысін з’яўляецца адной з самых яскравых зорак на небасхіле беларускай культуры, і што найбодьш прыемна ,на небасхіле нашай Краснапольшчыны.

Гэта паэт пра якога хочацца гаварыць з асобай цеплынёй і павагай. Яго паэзія прываблівае нас сваёй шчырасцю, духоўнай непаўторнасцю. Любоў да людзей, жаданне бачыць свет прыгожым, спалучаецца ў паэта з вострай непрымірымасцю да розных жыццёвых заган. Менавіты пра асаблівасці творчай манеры А.Пысіна, пра яго жыцёвы , ваеннны лёс  даведаліся наведвальнікі Краснапольсага раённага  гісторыка –этнаграфічнага музея на выставе , прысвечанай паэту.

Аляксей Васільевіч жыў там, дзе жывуць сяляне і салдаты. Ён іх ведаў і пра іх пісаў. Яны прыходзілі да пісьменніка ў вечны радок, не забягаючы з поля ці акопа ў хату, каб памыцца, пагрэцца, перакурыць. У радок, нібы ў вайсковы строй, станавіліся не абабіўшы пясок з ботаў, не змахнуўшы з твару пыл і пот, не змыўшы кроў. Іх імёны і прозвішчы, багата рассыпаныя па вершах і паэмах, ён не мяняў, даражыў сапраўдным фактам, імем, прозвішчам. Жывым голасам і тварам. 

Паэт Аляксей Пысін быў улюблён у свой край прыдняпроўскі, у родную Беларусь. Небачнымі і нязгаснымі промнямі, якія ідуць ад шчырага сэрца, знітаваны ён у найцмацнейшы вузел з лёсам свайго народа, Радзімы. Такі вузел нікому не развязаць, нават рассячы яго нельга.Ён сваёй неўміручай паэзіяй сеіць зярняткі ДАБРЫНІ ў душах нашчадкаў, тых , каму будаваць новую Беларусь і жыць  пад мірным небам Айчыны.

© 2013-2023
Краснопольский районный исполнительный комитет
Официальный сайт