3 мая 2024, 01:59
rubeen
logo

Краснопольский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213561, г.п.Краснополье, Ленинская, 1
Приемная: 8 (02238) 7-99-60
E-mail: kras_priem@krasnopolie.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 14 марта 2023 12:01

З іменем героя на добрыя справы. Да 100-годдзя з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза М. М. Антонава

З іменем героя на добрыя справы. Да 100-годдзя з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза М. М. Антонава

Гісторыя — найважнейшае багацце краіны, адлюстраванне мінулага яго народа, фундамент для развіцця будучых пакаленняў. У кожнага народа ёсць свае героі. І памяць аб іх жыве не толькі ў фотаздымках і кінастужках, абелісках і брацкіх магілах, але і ў душы кожнага беларуса, удзячнага нашчадка сваіх продкаў.

Выхаванне вучнёўскай молодзі — працэс паступовы, складаны. Калі педагога і вучняў аб’ядноўвае агульная мэта — захаванне гістарычнай памяці дзеля будучыні — то ўсё немагчымае становіцца дасягальным.

Піянерская дружына нашай установы адукацыі «Краснапольская раённая дзяржаўная гімназія» носіць імя ў гонар Героя Савецкага Саюза — Міхаіла Маісеевіча Антонава. Ён адзін з сямі героеў Краснапольшчыны.

М. М. Антонаў загінуў падчас вызвалення горада Арла ў 1943 годзе. Школа ў пасёлку гарадскога тыпу Колпны таксама носіць яго імя. У прошлым годзе, у Дзень яднання Беларусі і Расіі, актыў піянерскай дружыны звязаўся з вучнямі гэтай школы па відэасувязі: адбыўся тэлемост «Адзін лёс, дзве краіны». Дзякуючы гэтай падзеі ў нас з’явіліся апошнія фотаздымкі магілы нашага героя, новыя сябры.

З мэтай знаёмства малодшых гімназістаў-акцябрат з асобай героя, яго подзвігам выкарыстоўваюцца квэсты, конкурсы, гульнявыя праграмы. Піянеры сярэдніх класаў прымаюць удзел у тэматычных квізах, інфакіёсках. Вучні старэйшых класаў — удзельнікі дыялогавых пляцовак, святочных збораў.

Разам педагогі і гімназісты складаюць летапіс жыцця і подзвігу героя. Уся набытая і зафіксаваная інфармацыя будзе адлюстравана ў піянерскім праекце «Вандроўка ў гісторыю: подзвіг героя будзе жыць вечна».

11 сакавіка 2023 года піянерская дружына і ўся наша гімназія з радасцю адзначыла 100-годдзе з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза М. М. Антонава.

У гэты дзень ва ўстанове адукацыі прайшоў святочны піянерскі збор «Героі жывуць вечна». Напярэдадні — выстава малюнкаў акцябрат «Подзвіг героя», флэшмоб «Мы — нашчадкі героя», акцыя «Міру — мір!», дыялогавая пляцоўка «М. М. Антонаву — 100!» і іншыя.

Дэвіз нашых піянераў: «З іменем героя на добрыя справы». Вынікам іх дзейнасці з’яўляюцца дыпломы і граматы раённага, абласнога, рэспубліканскага ўзроўняў.

Байцы студэнцкага сельскагаспадарчага атрада «Патрыёты» імя М. М. Антонава ўжо трэці год запар — пераможцы раённага «Працоўнага семестра».

Гімназісты-валанцёры валанцёрскага экалагічнага атрада «Прырода пад аховай» дапамагаюць зберагаць прыродныя багацці, ратаваць ад смецця прыроду малой радзімы (экалагічныя акцыі, рэйды, дэсанты, суботнікі).

Валанцёры атрада сацыяльнага профілю арганізоўваюць і праводзяць дабрачынныя мерапрыемствы з ветэранамі працы, састарэлымі і адзінокімі людзьмі, дзецьмі-інвалідамі, акцябратамі (акцыі, сустрэчы, віншаванні, квесты, флэшмобы, батлы).

Вельмі добра, што ў нашай гімназіі працуе сваячка героя: настаўніца хіміі Н. Р. Траянава. Яна заўсёды прымае ўдзел у святочных піянерскіх зборах, расказвае гімназістам пра маці героя, яго сваяках.

А яшчэ Наталля Рэмаальдаўна жадае молодзі поспехаў у рэалізацыі іх добрых спраў у гонар светлай памяці М. М. Антонава. Такі «жывы» дыялог станоўча ўплывае на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне маладога пакалення.

Героі не паміраюць... Яны жывуць вечна ў памяці ўдзячных нашчадкаў, іх добрых справах, дзеля захавання гістарычнай памяці, міру і дабрыні.

Так трэба рабіць! І гэтаму патрэбна вучыць!

Д. Кустаў, педагог-арганізатар
УА «Краснапольская раённая дзяржаўная гімназія»

© 2013-2023
Краснопольский районный исполнительный комитет
Официальный сайт