Праследуючы адступаючага праціўніка, 269-я стралковая дывізія вызваліла таксама вёску Палуж-1 і выйшла на рубяжы заходняй вёскі Новая Ясенка, якая знаходзілася за 1,5 кіламетра ад Краснаполля.
Вораг аказваў упартае супраціўленне. Гітлераўцы прадпрымалі тады ўсё, каб за адну ноч ператварыць у разваліны і попел гарадскі пасёлак. Капітан Андрэенка накіроўваецца ў 6-ю роту, якая павінна была першай пачаць бой.
Камандзір роты маёр Карнееў і капітан Андрэенка, добра ведаючы мясцовасць, умела кіравалі начным боем. Дапамога сусудзяў справа і злева дазволіла скаардынаваць дзеянні і нанесці рашаючы ўдар. У першых шарэнгах атакуючых ішоў капітан Андрэенка. Раптоўна ўварваўшыся на вуліцы Краснаполля з заходняга боку з крыкам «За мной, бі падпальшчыкаў!», ён вёў салдат у бой.
Частка каманды падпальшчыкаў была перабіта, астатнія ў паніцы кінуліся ўцякаць.
На ўсходняй частцы былі падпалены толькі гаспадарчыя пабудовы Краснапольскага ільнозавода.
На світанні М.А. Андрэенка адшукаў камандны пункт камандзіра палка, які быў размешчаны на заходняй ускраіне гарадскога пасёлка. У гэты час камандзір разглядаў у бінокль мясцовасць наперадзе.
— Дазвольце глянуць, таварыш падпалкоўнік, — папрасіў М.А. Андрэенка.
Камандзір моўчкі працягнуў яму бінокль. У акулярах наблізілася напаўразбураная і, здавалася, пустынная вёска. Але ўсе ведалі, што там — вораг.
— Гэта Лютня, таварыш падпалкоўнік. У ёй я нарадзіўся.
— Да абеда мы возьмем тваю вёску, капітан, — сказаў камандзір. — Правядзі падрыхтоўку асабовага саставу да будычых баёў.
Так наш зямляк М.А. Андрэенка ў складзе 269-й стралковай дывізіі вызваляў ад нямецкіх акупантаў родную зямлю.
Баявыя заслугі нашага земляка адзначаны многімі ўрадавымі ўзнагародамі, у тым ліку ордэнамі Айчыннай вайны I-й і II-й ступені, Чырвонай Зоркі і многімі медалямі.
З кнігі Л.В. Лабаноўскага «Вайна народная»