10 мая 2024, 20:36
rubeen
logo

Краснопольский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213561, г.п.Краснополье, Ленинская, 1
Приемная: 8 (02238) 7-99-60
E-mail: kras_priem@krasnopolie.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Четверг, 18 августа 2016 09:30

3 павагай да даўнiны

Тысячы паломнiкаў з розных регiёнаў Беларуси а таксама суседнiх Kpaiн, Pacii i Украiны, i нават далёкага замежжа прыбылi ў нядзелю, 14 жнiўня, у Слаўгарадскi раён да святой крынiцы ва урочышча Клiны, што носiць назву «Ciнi калодзеж» або «Блакiтная крынiца» i з’яўляецца помнiкам прыроды рэспублiканскага значэння. Больш тысячы гадоў у гэты дзень адзначаецца Першы (мядовы) Спас, Спас на вадзе, Макавей (Макаўе) i узгадваецца Хрышчэнне Pyci, якое адбылося у 988 годзе, калi князь Уладзiмiр загадаў yciм кiяўлянам прыйсцi да Дняпра i хрысцiца. Як успамiн аб гэтым было устаноўлена асвячэнне вады кожны год. 3 хрышчэннем Pyci звязана i шанаванне святой крынiцы «Ciнi калодзеж» (зараз «Блакiтная крынiца») у Слаўгарадзе.

У рамках фестывалю «Макавей» адбыўся III рэгiянальны конкурс-свята «Спас — усяму час». У iм прынялi удзел два калектывы i два салюты-выканаўцы ад Краснапольскага раёна. Справа у тым, што конкурс праводзiўся па чатырох намiнацыях, i у нас была магчымасць прадставiць як мага больш творчых наработак нашых удзельнiкаў. У намiнацыi «Лепшы фальклорны калектыў» выступiў народны фальк­лорны ансамбль «Горскiя харашухi» (кiраўнiк В. Марчанка), якi атрымаў дыплом 1-й ступенi. Гэты калектыў зачараваў гледачоў i членаў журы самабытнымi аутэнтычнымi песнямi вёскi Горы i унiкальнымi галасамi яго удзельнiц — В. Картузовай, Т. Снытка, Т. Шапавалавай, Т. Савы. Аутэнтычныя песнi засвоеныя ад жывых носьбтаў, якiх у рэпертуары становiца усё больш у сувязi з ажыццяўленнем праекта «Забытае уваскрашаецца», дазволiлi у намiнацыi «Лепшы салют-фалькларыст» атрымаць дыплом 1-й ступенi Л. Каратцовай, якая прадстаўляла намiнацыю «Лепшы iндывiдуальны выканаўца народнай песнi». Яе прыгожы голас, артыстычная манера не выклiкалi сумненняў у перамозе. У конкурснай намiнацыi «Лепшы вакальны калектыў народнай песнi» паспрабаваў свае творчыя здольнасцi ансамбль народнай песнi Пачэпаўскага СДК «Спадчына» (кiраунiк Л.Каратцова). I няхай ён пакуль не выйшаў у пераможцы, але адзначаны дыпломам «За яркую iндывiдуальнасць i самабытнасць». Гэты калек­тыў у складзе В. Скрыпчанкi, В. Кавалёвай, Н. Яцуткi, Л. Каратцовай набыў вопыт выступления за межамi свайго раёна i, трэба сказаць, выступiў дастойна. Падобныя конкурсы i канцэртныя пляцоўкi становяцца сапраўднымi майстар-класамi для удзельнiкаў канкурсантаў i крынiцай спасцiжэння народнай спадчыны усiмi тымi, хто збiраецца на народныя святы з павагай да даўнiны i мудрасцi на­шых продкаў.

Валянцiна МАРЧАНКА

© 2013-2023
Краснопольский районный исполнительный комитет
Официальный сайт