3 мая 2024, 13:35
rubeen
logo

Краснопольский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213561, г.п.Краснополье, Ленинская, 1
Приемная: 8 (02238) 7-99-60
E-mail: kras_priem@krasnopolie.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Пятница, 24 июня 2016 16:00

У Краснапольскім раёне дэпутаты iнiцыявалi правядзенне спартыўнага свята

Здароваму ладу жыцця, заняткам фiзкультурай i спортам у Краснапольскiм раёне наогул надаецца вялiкая ўвага. I дэпутаты iграюць тут не апошнюю ролю. Дзякуючы iх iнiцыятыве i прайшло вялiкае спартыўнае свята «Краснапольшчына — тэрыторыя здароўя».

Агiтбрыгада Горскага вучэбна-педагагiчнага комплексу дзiцячы сад — базавая школа з першых жа хвiлiн свайго выступлення на гарадской плошчы захапiла ўвагу гледачоў. У займальнай форме яны расказалi пра шкоду алкаголю, нiкацiну i наркотыкаў. Пасыл быў падмацаваны маладзёжным канцэртам. Тут жа была магчымасць прасякнуцца тэмай здароўя праз выстаўку насценных газет i плакатаў.

У гарадскiм скверы «запальваў» узорны тэатр гульнi i юных вядучых «Бiм-Бом» Магiлёўскага цэнтра творчасцi. Майстры раённага Дома рамёстваў арганiзавалi выставу-продаж сваiх вырабаў. Райпа выпрабоўвала на стойкасць прыхiльнiкаў фiзкультуры i спорту дэгустацыяй кандытарскiх прысмакаў.

У Цэнтры культуры i вольнага часу «Мiраж» працавалi адначасова некалькi пляцовак. Тут можна было прайсцi тэст на здароўе — памераць цiск, атрымаць параду ад спецыялiстаў па прафiлактыцы сардэчна-сасудзiстых захворванняў, кансультацыю мамолага. Паштавiкi i бiблiятэкары прапаноўвалi азнаёмiцца з друкаванымi дапаможнiкамi па спорце i здаровым ладзе жыцця. А мясцовы пчаляр Васiль Конахаў раiў самы эфектыўны сродак ад усiх хвароб — мёд i яго вытворныя.

У фiзкультурна-аздараўленчым комплексе, першая чарга якога (басейн i дзiцячы «аквапарк») запрацавала ўжо сёлета, былi арганiзаваны спаборнiцтвы па плаваннi памiж кiраўнiкамi мясцовых прадпрыемстваў i дэпутатамi. Першыя месцы ў розных узроставых групах занялi Аляксандр Касянкоў (аддзел адукацыi, спорту i турызму), Васiль Маскалёў i Iрына Аляксеенка (дэпутаты раённага Савета), Вольга Юдзянкова (упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне). Пераможцы атрымалi ганаровыя граматы.

— Праз такога кшталту мерапрыемствы адбываецца ўмацаванне сям’i, удасканаленне форм i кiрункаў працы з моладдзю, — адзначыла старшыня Краснапольскага раённага Савета дэпутатаў Анжэлiка Гоман. — Гэта адпавядае палiтыцы дзяржавы ў галiне сацыяльна-эканамiчнага развiцця. З’яўленне ў Краснаполлi фiзкультурна-аздараўленчага комплексу стала чарговым пацвярджэннем таго, што дзяржава клапоцiцца пра людзей i стварае ўмовы для ўмацавання iх здароўя i заняткаў спортам.

Дарэчы, па iнфармацыi аддзела адукацыi, спорту i турызму Краснапольскага райвыканкама, фiзкультурай i спортам у раёне сiстэматычна займаюцца каля 2 тысяч чалавек — звыш 20 працэнтаў ад усiх жыхароў раёна. У 48 секцыях спартыўнай накiраванасцi задзейнiчана больш за 700 навучэнцаў устаноў адукацыi раёна — палова ад агульнай колькасцi.

Звязда

© 2013-2023
Краснопольский районный исполнительный комитет
Официальный сайт