1 мая 2024, 04:20
rubeen
logo

Краснопольский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213561, г.п.Краснополье, Ленинская, 1
Приемная: 8 (02238) 7-99-60
E-mail: kras_priem@krasnopolie.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 05 апреля 2016 16:09

Аб'яўляецца конкурс

Савет раённай арганізацыі РГА «БелаяРусь» сумесна з рэдакцыяй раённай газеты «Чырвонысцяг. Краснаполле» запрашаюць прыняць удзел у конкурсе работ маладых журналістаў «Залатое пяро» Белай Русі-2016«, які аб’яўляе РГА «Белая Русь».

Конкурс праводзіцца сярод членаў клубаў юных журналістаў, а таксама маладых карэспандэнтаў газет, тэлебачання, інтэрнэт-сайтаў, навучэнскай і працоўнай моладзі.

Прымаць удзел у конкурсе могуць прадстаўнікі моладзі Рэспублікі Беларусь ва ўзросце да 22 гадоў.

Галоўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:
— распаўсюджванне інфармацыі аб культурна-гістарычнай і духоўнай спадчыне Рэспублікі Беларусь;
— выяўленне найбольш таленавітай і здольнай моладзі, заахвочванне і стымуляванне творчай і грамадскай актыўнасці маладых журналістаў;
— забеспячэнне росту колькасці публікацый аб дзейнасці РГА «Белая Русь», а таксама матэрыялаў на сацыяльна-значныя для моладзі тэмы;
— актывізацыя ўзаемадзеяння арганізацыйных структур РГА «Белая Русь» са сродкамі масавай інфармацыі.

Конкурс публікацый праводзіцца па намінацыях:
«Культурнае падарожжа з «Белай Руссю» (друкаваныя матэрыялы аб дзейнасці РГА «Белая Русь“ у сферы культуры). Жанры: інтэрв’ю, эсэ, нататкі;
«Мой родны кут» (друкаваныя матэрыялы пра культурнае жыццё, традыцыі і звычаі беларусаў). Жанры: эсэ, нарыс, замалёўка;
«Радзіма на кінастужцы часу» (відэаролік да 2-х хвілін пра культурна-гістарычную і духоўную спадчыну Беларусі);
«Матчына мова праз аб’ектыў» (творчы фотаконкурс, мэта якога — адлюстраванне праз фотаздымак таго, з чым атаесамляецца ў аўтара родная мова. Кожны здымак павінен мець каментарый-тлумачэнне).

Работы ўдзельнікаў конкурсу мяркуецца размясціць на сайце РГА «Белая Русь», дзе карыстальнікі сайта выберуць лепшыя работы, якія будуць прадстаўлены ў спецыяльнай намінацыі «Я выбіраю цябе» (галасаванне ў групе на сайце «Вконтакте» https://vk.com/roo_belayarus).

На конкурс прадастаўляюцца:
— творчыя работы маладых журналістаў (фота, відэа і друкаваныя матэрыялы);
— анатацыя да матэрыяла для кожнага ўдзельніка, якая ўключае: звесткі пра аўтара (прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, месца працы, вучобы, хатні адрас, телефон, намінацыя, да якой адносіцца матэрыял);
— работы павінны адпавядаць прапанаваным жанрам.

Асноўнымі крытэрыямі вызначэння пераможцаў з’яўляюцца:
— актуальнасць і значнасць тэмы для дзейнасці РГА «Белая Русь» (аб дзейнасці РГА);
— аргументаванасць і глыбіня раскрыцця зместу, аб’ектыўнасць;
— адпаведнасць жанравым крытэрыям;
— новыя, арыгінальныя метады падача матэрыялу;
— дакладнасць і даходлівасць мовы і стылю выкладання матэрыялу.

Пераможцаў конкурсу «Залатое пяро» Белай Русі-2016» чакаюць дыпломы і спецыяльныя падарункі ад арганізатараў конкурсу.

Для адбору лепшых работ створана журы конкурсу, якое ўзначальвае намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» У.А. Піванаў. У склад журы ўваходзяць адказны сакратар рэдакцыі раённай газеты «Чырвоны сцяг. Краснаполле» А.В. Сідарэнка, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Т.М. Краўцова.

Матэрыял з паметкай «На конкурс» адпраўляць на электронны адрас раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» sovet_deputatov_kras@.by у тэрмін да 1 мая 2016 года.

Лепшыя работы прымуць удзел у абласным і рэспубліканскім этапах конкурсу.

© 2013-2023
Краснопольский районный исполнительный комитет
Официальный сайт