17 мая 2024, 08:24
rubeen
logo

Краснопольский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213561, г.п.Краснополье, Ленинская, 1
Приемная: 8 (02238) 7-99-60
E-mail: kras_priem@krasnopolie.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Среда, 25 ноября 2015 15:55

Краснапальчане вярнуліся з IV Міжнароднага форума

«Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства» — на такую тэму адбыўся IV Міжнародны форум, які прайшоў у г. Магілёве і ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі сферы культуры 11 краін свету, прадстаўнікі Міністэрства культуры і спецыялісты ўстаноў культуры Беларусі, калектывы і майстры народнай творчасці Магілёўскай і іншых абласцей.

Праграма форума была вельмі насычанай і багатай, нездарма на яе рэалізацыю спатрэбілася цэлых 3 дні, кожны з якіх нёс свае ідэі і задачы. У кожным з гэтых дзён прынялі ўдзел і майстры народнай творчасці Краснапольскага раёна: умельцы раённага Дома рамёстваў В. В. Андрыянава, В. В. Маскалькова; народны фальклорны ансамбль «Горскія харашухі»; дыпламанты абласнога конкурсу «Народная прыпеўка».

В. В. Андрыянава як майстар-ткачыха разам яшчэ з 22 майстрыхамі вобласці ўдзельнічала ў лірычным караго-дзе па прэзентацыі «Купальскага пояса» — самага доўгага ў Беларусі, які яны ткалі разам да Купальскага свята. В.В. Маскалькова працавала на выставе, якая знайшла сваё месца на народным гулянні «Восеньскі кірмаш», які ладзіўся ў экатуркомплексе «Мікалаеўскія сажалкі» Круглянскага раёна.

У народным гулянні «Восеньскі кірмаш» прынялі ўдзел і «Горскія харашухі», якія дэманстравалі тэматычную праграму восеньскага календарнага цыклу. Іх праграма, насычаная тэатральнымі і ігравымі эпізодамі, аўтэнтычнымі і фальклорнымі песнямі, прадстаўляла сабой талаку «Малацьба» — традыцыйную працоўную з’яву паслядажыначнага цыклу. Ярка і каларытна выглядала наша талочная пляцоўка! Стварыць яе самабытны этнаграфічны «малюнак» дапамаглі экспанаты, прадстаўленыя ДУК «Краснапольскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей». Замежныя госці ацанілі і нацыянальныя стравы стала «пані-гаспадыні», якая павінна была частаваць талачыннікаў пасля працы. Каша, кілбаса, квашаная капуста, грыбы, агуркі і памідоры, гарачая вараная бульба, дранікі з пылу, з жару прыйшліся па душы гасцям з Кітая, Турцыі, Італіі, Арменіі і іншых краін свету. З роллю гаспадыні ладна справілася Н. Козінцава.

У апошнім дні міжнароднага форуму ў тэматычнай канцэртнай праграме «Спявае беларуская душа» прынялі ўдзел нашы гарманісты В.М. Саранкоў, М.А. Занудзенка і прыпевачніца Н.Ф. Яцутка.

У міжнародным форуме акрамя творчых мерапрыемстваў, канферэнцый яго ўдзельнікаў ладзіліся і іншыя формы работы, у ходзе якіх абмяркоўваліся стратэгіі развіцця традыцыйнай культуры — энергетычнага рэсурса, які дае магчымасць кожнаму народу захоўваць сябе як этнас.

Валянціна МАРЧАНКА
Фота Ірыны КУЛЯГІНАЙ

© 2013-2023
Краснопольский районный исполнительный комитет
Официальный сайт