Краснопольский районный исполнительный комитет - Народный театр Краснопольского РЦК

Народный театр Краснопольского РЦК

 

ІНФАРМАЦЫЯ аб творчай дзейнасці Краснапольскага народнага тэатра раённага Цэнтра культуры дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна» за 2017 - 2019 г.г.

Народны тэатр Краснапольскага Цэнтра культуры быў створаны ў 1918 годзе. Ён з’яўляецца старэйшым аматарскім тэатрам у Рэспубліцы Беларусь. Заснавальнікамі тэатра і першымі акцёрамі з’яўляліся вядомыя беларускія піcьменнікі Васіль і Андрэй Шашалевічы (апошні вядомы пад псеўданімам Андрэй Мрый) і народны мастак БССР Аляксандр Грубе.

У 1962 годзе тэатр атрымаў найменне «народны», рэжысёрам тэатра быў Л. Лабаноўскі.

У 1993 годзе рэжысёрам тэатра быў лаўрэат Ленінскай прэміі, Заслужаны работнік культуры БССР В. Ермаловіч, які арганізаваў першы фестываль аматарскіх тэатраў «Тэатральныя вечарыны».

З 2014 г. фестываль праходзіць раз у два гады.

Колькасць удзельнікаў — 29 чалавек рознага ўзросту.

Асноўныя кіраўнікі тэатра:
Васіль Шашалевіч, Андрэй Шашалевіч (Мрый), Аляксандр Васільевіч Грубэ (1918 — 1925), І. П. Кешаў (1925-1930), Б. Я. Гардон (з 1947), М. М. Мітнікевіч (1954 −1955), Л. В. Лабаноўскі (з 1959), А. У. Чарапнін (1965 — 1966), У. І. Нікалаеў (1966 — 1967), Л. Багам’я (з 1967), У. А. Брылёў (з 1970), Вольга Якубовіч (1973 −1975), В. І. Ермаловіч (з 1978), А. А. Паплыка (з 1995- 2007), А. С. Яфрэмаў (2007 — 2009), П. А. Шаўлякоў (2010-2015), А. П. Кузняцоў (з 2016 г. і па сённяшні час) і М. Л. Пугачоў (з 2017 г. і па сённяшні час).

У рэпертуары тэатра звыш за 130 прэм’ерных спяктакляў: М. Чарот «Мікітаў лапаць», М. Горкі «На дне», Я. Купала «Прымакі», А. Чэхаў «Прапанова», І. Шамякін «І змоўклі птушкі», Т. Далгова «Зоркі над дахам, А. Дудараў «Вечар», В. Сцяпнова «Двое ў ліфце, не лічачы...», У. Саўліч «Сабака з залатым зубам» і інш.

Удзел у фестывалях і конкурсах за апошнія гады:
— Гарадскі фестываль тэатральных калектываў «Свет рампы», г. Магілёў, 2016 г.;
— Усебеларускі фестываль народнага гумару «Аўцюкі-2016», в. Аўцюкі, Гомельская вобл., 2016 г.;
— Міжрэгіянальны фестываль-свята аматарскіх тэатраў «Тэатральныя вечарыны», г. п. Краснаполле, 2017 г.;
— Абласны агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі», г. Магілёў, 2017 г.;
— V Мінскі форум вулічных тэатраў, г. Мінск, 2017 г.;
— III Фэст вулічнага мастацтва «На семи ветрах» у рамках XXVI Міжнароднага фэсту мастацтваў «Славянский базар в Витебске» г. Віцебск, 2017 г.

У 2018 годзе народны тэатр адзнача свой 100-гадовы юбілей.

Copyright 2012 Краснопольский районный исполнительный комитет - Народный театр Краснопольского РЦК. Краснопольский районный исполнительный комитет
Free Joomla Theme by Hostgator