Краснопольский районный исполнительный комитет - Регион

Регион

Расступаюцца сосны, і поле
Мне прыносіць жытневы паклон.
Добры дзень, добры дзень, Краснаполле,
Салаўіны, глыбінны раен.

Бачу нівы, лугі і лясы я,
Чую песню дзяўчат на зары.
Тут гукні – адгукнецца Рассія,
Рэха вернецца з Краснай Гары.

Помню сам, як кацілася рэха
З гулам, звонам да нас напрамкі.
Услед за рэхам у веску прыехаў
Першы трактар адтуль, з-за ракі.

Перасыпана гліна пяскамі,
З гэтай гліны збаны, як званы.
На прасторах званамі-званкамі
Залацістыя звоняць ільны.

Добры дзень, землякі-аграномы,
Трактарысты, будаўнікі...
Добры дзень! Адчуваю знаемы
Аж да слез – моцны поціск рукі.

Край бацькоўскі, раўнінна-гарысты
А ніколі цябе не мінеш.
Ты лістком, ты расінкаю чыстай
І дымком сваім сэрца кранеш.

А даведнік часамі чытаю:
Краснаполі – іх больш дзесяці
І пад Полацкам, і на Алтае
Краснаполле магчыма знайсці.

Што ж, на назвы няма манаполій,
І сказаць я па праўдзе хачу:
Уражэнцаў усіх Краснаполляў
Землякамі сваімі лічу.

 А. Пысін

Copyright 2012 Краснопольский районный исполнительный комитет - Регион. Краснопольский районный исполнительный комитет
Free Joomla Theme by Hostgator