27 апреля 2024, 07:25
rubeen
logo

Краснопольский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213561, г.п.Краснополье, Ленинская, 1
Приемная: 8 (02238) 7-99-60
E-mail: kras_priem@krasnopolie.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Народный фольклорный ансамбль «Горскія харашухі» Горского СДК

Народны фальклорны ансамбль «Горскія харашухі» Горскага сельскага дома культуры ДУК «ЦКС Краснапольскага раёна» быў створаны ў 1989 годзе. За дасягнутыя поспехі ў захаванні і папулярызацыі фальклорнай песні, высокі выканальніцкі ўзровень, актыўную работу па прапагандзе народных традыцый у 1997 годзе фальклорнаму ансамблю «Горскія харашухі» было прысвоена найменне «народны».

Стваральнікам і нязменным кіраўніком калектыву з’яўляецца Марчанка Валянціна Аляксандраўна, метадыст па традыцыйнай культуры 1-й катэгорыі Краснапольскага раённага Цэнтра культуры. Яна здолела аб’яднаць калектыў і ўзняць яго да ўзроўню аднаго з адметных і запатрабаваных калектываў Прыдняпроўя, які беражліва захоўвае лепшыя традыцыі фальклорнага мастацтва.

Народны фальклорны ансамбль «Горскія харашухі» адзначаны Ганаровай граматай Упраўлення культуры Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.

Калектыў увасабляе фальклорную спадчыну ў мастацкай практыцы праз канцэрты, абрадава-бытавы кантэкст, асветніцкую дзейнасць, удзел у фестывалях і конкурсах вобласці і рэгіёна, у рамках міждзяржаўнага супрацоўніцтва, праз удзел у міжнародных конкурсах.

Аснову рэпертуара ансамбля складаюць творы традыцыйнага мясцовага фальклору, перанятыя ад аўтэнтычных носьбітаў свайго рэгіёна, таму гэтыя творы з’яўляюцца каштоўным культурным рэсурсам.

Вопытам работы ансамбля, назапашанай культурнай спадчынай цікавяцца навукоўцы, вопыт ансамбля выкарыстоўваецца ў культурным асяроддзі раёна і вобласці.

У 2018 і 2019 годзе ансамбль двойчы наведала науковая экспедыцыя студэнтскага этнаграфічнага таварыства і спецыялісты нацыянальнай акадэміі навук.

Калектыў і яго салісты прымаюць актыўны ўдзел у міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных конкурсах.

Вось вынікі такога ўдзелу толькі за апошнія тры гады.

Міжнародны дыстанцыйны фестываль «Две Руси — две сестры» (дыплом за ўдзел; 2020 г.); II міжнародны конкурс мастацтваў «Яркие огни» (дыплом лаўрэата I ступені; 2021 г.), міжнародны конкурс-фестываль мастацтваў «Мы вместе» (дыплом лаўрэата I ступені; 2021 г.); II міжнародны конкурс-фестываль мастацтваў «Пирамида ЗВЁЗД» (дыплом лаўрэата II ступені; 2021 г.); рэспубліканскі конкурс, абвешчаны Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і прымеркаваны да Году народнага адзінства (дыплом лаўрэата I ступені; 2021 г.); рэгіянальны творчы конкурс «Прыгарні ты да сэрца Радзіму» (дыплом I ступені; 2021 г.), міжрэгіянальны фестываль-конкурс «Зялёныя святкі» (дыплом I ступені; 2020 г.).

У 2021 годзе ансамбль «Горскія харашухі» паспяхова прыняў удзел у першым і другім этапе абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва «Скарбніца Падняпроўя», арганізаваным УК «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы». У абласным канцэрце «Галасы Падняпроўя» ансамбль прадставіў абрадавыя пастаноўкі «Навіна» і «Купалле».

У 2021 годзе ансамбль прыняў удзел у рэспубліканскім семінары — стажыроўцы беларускіх дыяспар замежных краін, які адбыўся ва УК «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы». Калектыў у рамках гэтага семінару прэзентаваў абрадавыя вясновыя праграмы «Навіна» і «Саракі», даў майстар-клас па пераемнасці фальклору і прадставіў даследванне асаблівасцей фальклору памежжа.

Па ініцыятыве народнага фальклорнага ансамбля «Горскія харашухі» на Краснапольшчыне у 2021 годзе быў арганізаваны I рэгіянальны фальклорны фестываль «Чары сівой даўніны». Адным з конкурсаў фестывалю з’яўляўся конкурс фальклорнай песні «Песня маці і сёння жыве».

У 2022 годзе адбыўся ўдзел у міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў «Мы вместе», па выніках якога ансамбль стаў лаўрэатам III ступені ў намінацыі «Народны вакал» і атрымаў Гран-пры гэтага конкурсу-фестывалю ў намінацыі «Музычна-тэатральная пастаноўка», дзе прадставіў абрадавую праграму «Купалле». Дыпломам у гэтым конкурсе адзначаны і кіраўнік ансамбля Марчанка В. А. за падрыхтоўку пераможцы Гран-пры.

Удзел ансамбля ў міжнародным конкурсе «Востраў талентаў» адзначаны наступнымі ўзнагародамі: два дыпломы лаўрэата 1 ступені, дыплом лаўрэата 2 ступені. У конкурсе, абвешчаным Нацыянальнай акадэміяй навук, ансамбль у намінацыі «Песні нашай радзімы» адзначаны дыпломам 2 ступені.

У 2022 годзе калектыў стаў удзельнікам рэспубліканскага семінара, які адбыўся на базе Краснапольскага РЦК, удзельнікам дыстанцыйнага онлайн-семінара па захаванню традыцыйнай культуры, удзельнікам міжнароднага форуму «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства».

У 2023 годзе ансамбль працягнуў сваю творчую дзейнасць у сваім рэгіёне і ўдзел у міжнародных конкурсах. Салістка ансамбля В. Марчанка атрымала дыплом лаўрэата 1 ступені міжнароднага фестывалю-конкурсу «Тихая моя родина» і спецыяльны дыплом у міжрэгіянальным фестывале-конкурсе «Зялёныя святкі». У міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў «Музычная скарбніца» ансамбль стаў лаўрэатам 3 ступені, а ў міжнародным фестывалі-конкурсе «Наследие» — лаўрэатам 1 ступені.

У 2023 годзе з фальклорнай замалёўкай «Зажынкі» у якасці ілюстрацыі верша А. Пісьмянкова ансамбль прыняў удзел у адкрыцці рэгіянальнага фестывалю паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг» у г. Касцюковічы.

Творчая дзейнасць калектыва выйшла за рамкі песеннага жанру, у творчых праграмах ансамбля — фальклорныя і абрадавыя праграмы, якія будуюцца на сабраным і засвоеным фальклорным матэрыяле сваёй мясцовасці, аб чым нястомна клапоціцца кіраўнік ансамбля: праводзіць экспедыцыі, арганізоўвае працэс пераймання твораў, узнаўляе змест абрадаў, дзеліцца вопытам, публікуецца ў СМІ. У рэпертуары ансамбля такія фальклорна-абрадавыя праграмы, як «Купалле», «Юр’я», «Талака», «Зажынкі», «Дажынкі», «Пасхальнае валачобніцтва», «Навіна», «Шчодры», інш.

Калектыў адшуквае любую магчымасць, каб данесці родную песню да слухача, захаваць фальклорную спадчыну, і зрабіць свой унёсак у фарміраванне станоўчага іміджу культуры і раёна.

«Горскія харашухі» актыўна дзеляцца вопытам пераемнасці фальклорных спеваў, далучаюць да фальклорнай спадчыны маладое пакаленне з ліку творчых работнікаў РЦК.

Дзейнасць ансамбля і яго творчыя дасягненні кіраўнік калектыва В. А. Марчанка прадстаўляе ў СМІ — раённай газеце «Чырвоны сцяг», на сайце «Аднакласнікі» у групе РЦК, на сайце УК «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы», рэспубліканскай газеты «Культура».

Народны фальклорны ансамбль «Горскія харашухі» — адзіны ансамбль фальклорнага жанру ў Краснапольскім раёне, ён — унікальная культурная з’ява, якая застаецца запатрабаванай культурнай адзінкай раёна і вобласці, годна прадстаўляе фальклорна-аўтэнтычную спадчыну свайго рэгіёна за яго межамі.

Калектыў уносіць значны ўклад у развіццё аматарскай народнай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый.

Калектыў пацвердзіў ганаровае найменне «народны» і ў 2022 годзе.

На жаль, на сённяшні дзень па аб’ектыўных прычынах колькасны склад удзельнікаў ансамбля крытычна паменшыўся.

Галерея изображений

© 2013-2023
Краснопольский районный исполнительный комитет
Официальный сайт