Расступаюцца сосны, і поле Мне прыносіць жытневы паклон. Добры дзень, добры дзень, Краснаполле, Салаўіны, глыбінны раен.
Бачу нівы, лугі і лясы я, Чую песню дзяўчат на зары. Тут гукні – адгукнецца Рассія, Рэха вернецца з Краснай Гары.
Помню сам, як кацілася рэха З гулам, звонам да нас напрамкі. Услед за рэхам у веску прыехаў Першы трактар адтуль, з-за ракі.
Перасыпана гліна пяскамі, З гэтай гліны збаны, як званы. На прасторах званамі-званкамі Залацістыя звоняць ільны.
Добры дзень, землякі-аграномы, Трактарысты, будаўнікі... Добры дзень! Адчуваю знаемы Аж да слез – моцны поціск рукі.
Край бацькоўскі, раўнінна-гарысты А ніколі цябе не мінеш. Ты лістком, ты расінкаю чыстай І дымком сваім сэрца кранеш.
А даведнік часамі чытаю: Краснаполі – іх больш дзесяці І пад Полацкам, і на Алтае Краснаполле магчыма знайсці.
Што ж, на назвы няма манаполій, І сказаць я па праўдзе хачу: Уражэнцаў усіх Краснаполляў Землякамі сваімі лічу.
А. Пысін
|