23 апреля 2024, 10:02
rubeen
logo

Краснопольский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213561, г.п.Краснополье, Ленинская, 1
Приемная: 8 (02238) 7-99-60
E-mail: kras_priem@krasnopolie.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Народный вокальный ансамбль «Краснопольская Субботея» Краснопольского РЦК

Даведка аб дзейнасці народнага вакальнага ансамбля «Краснапольская субацея» раённага Цэнтра культуры дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна» 2020-2022

Вакальны ансамбль «Краснапольская субацея» быў створаны ў 2002 годзе на базе раённага Цэнтра культуры і вольнага часу па ініцыятыве загадчыка культурна-масавага аддзела Рамясло Г.М., якая і стала першым кіраўніком калектыву.

У склад ансамбля ўваходзіла 7 чалавек, у асноўным спецыялісты Краснапольскага раённага Цэнтра культуры. Ужо першыя выступленні вакальнага ансамбля «Краснапольская субацея» мелі вялікі поспех, а кожны нумар завяршаўся бурнымі апладысментамі.

З 2010 года кіраўніком ансамбля была хормайстар раённага Цэнтра культуры Шандабыла Таццяна Віктараўна.

У 2014 годзе калектыў атрымаў найменне «народны».

З 2017 года кіраўнікамі калектыву з’яўляліся Алена Аляксандраўна Траміфімава і Бартлевіч Ангеліна Вячаславаўна. У 2017, 2019 годзе калектыў падцвердзіў найменне «народны».

З кастрычніка 2022 года кіраўніком калектыву з’яўляецца Падалякіна Таццяна Віктараўна.

Зараз у склад ансамбля ўваходзіць 5 чалавек.

Ужо 22 год народны вакальны ансамбль «Краснапольская субацея» працягвае сваё актыўнае творчае жыццё. Калектыў захоўвае традыцыі народнай песні, добры выканальніцкі ўзровень, што дазваляе яму ўдзельнічць з канцэртнымі праграммамі на мерапрыемствах рознага ўзроўню.

У рэпертуары гурта больш за 60 твораў — беларускіх і рускіх народных песен. У будычыні плануецца папоўніць рэпертуар апрацоўкамі мясцовага песеннага фальклору.

За час свайго існавання калектыў дамогся высокіх прафесійных вынікаў.

З моманту стварэння і па цяперашні час калектыў з’яўляецца пастаянным удзельнікам усіх культурна-масавых мерапрыемстваў раёна.

Вакальныя дадзеныя, асабістыя якасці выканаўцаў, працаздольнасць, самааддача, захопленнасць, актыўнасць — усё гэта дапамагае ў дасягненні высокага ўзроўню выканаўчага майстэрства, набыцця індывідуальнага сцэнічнага вобраза.
Ансамбль заўсёды цёпла і гасцінна сустракаюць на ўсіх канцертных пляцоўках. З гадамі склад аднаўлялся, мяняўся рэпертуар. Кожны год новая работа калектыва сведчыць пра яго бесперапыннае развіццё. Рэпертуар ансамбля разнастайны: рускія народныя песні, беларускія, патрыятычныя, як з музычным суправаджэннем, так і акапэла.

Рускія і беларускія народныя песні сучасных кампазітараў у выкананні калектыву набылі новае жыццё. Выступаючы перад слухачамі родных аўдыторый калектыў дае магчымасць пазнаёміцца з цудоўнымі ўзорамі народнай музыкі. Любоў да вакальнага мастацтва, уменне крануць чалавечае сэрца, выклікаць суперажыванне, дараваць людзям радасць — творчае крэда вакальнага ансамбля.

За годы існавання калектыў падрыхтаваў шмат розных канцэртных праграм, стаў удзельнікам міжнародных, рэспубліканскіх, абластных аглядах, конкурсах, фестывалях:
2003 г. — Міжнародны фестываль «Славянскае братэрства — без межаў» г. Хоцімск, Магілёўская вобласць, дыплом пераможцы ў намінацыі «Вакальныя ансамблі»;
2004 г. — Абласное свята «Народная прыпеўка», г. Слаўгарад, Магілёўская вобласць, дыплом удзельніка;
2009 г. — Фестываль самадзейнай мастацкай творчасці гарадоў-пабрацімаў «Мы з табою сябры», г. Чачэрск, дыплом ІІ ступені;
2010 г. — Абласны конкурс патрыятычнай песні ім. Лорчанкі, г.Бялынічы; Магілёўская вобласць, дыплом удзельніка;
2011г. — Абласная выстава-продаж сельскагаспадарчай прадукцыі «Мясны прылавак» г. Бабруйск, удзельнік;
2012г. — Рэспубліканскае свята («Александрыя збірае сяброў»), в.Александрыя, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць, удзельнік;
2012г. — Рэспубліканскае свята — кірмаш «Дажынкі — 2012», г.Горкі, Магілёўская вобласць, удзельнік;
2014г. — Рэспубліканскае свята «Александрыя збірае сяброў» , в.Александрыя, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць, удзельнік;
2016г. — Усебеларускі фестываль народнага гумару «Аўцюкі-2016», удзельнік;
2016г. — VI рэгіянальны фестываль народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі», дыплом удзельніка;
2016г. — Абласны творчы праект «Народныя таленты Магілёўшчыны», удзельнік;
2017г. — VI рэгіянальны гастранамічны фестываль «Гаспадарчы сыр — 2017», г. Слаўгарад, удзельнік;
2018 г. — Дыплом лаўрэата I ступені, завочнага XV Міжнароднага конкурс «Караван культур», страна Польшча, Востраў Волін, Заходняя Памеранія, Poland, намінацыі «CATEGORY MIX»;
2018 г. — Дыплом у намінацыі «Лепшы жаночы купальскі касцюм», конкурсна — тэматычнай праграмы — прэзентацыі купальскага карнавальнага і роставага касцюмаў «Купаліш і Купалінка» у рамках рэспубліканскага свята «Александрыя збірае сяброў», Магілёўская вобласць, г. Шклоў, аграгарадок Александрыя;
2019 г. — Дыплом лаўрэата II ступені, завочнага XV Міжнароднага конкурса «Караван культур», страна Польшча, Востраў Волін, Заходняя Памеранія, намінацыі «SENIOR II»;
2019 г. — Дыплом за актыўны ўдзел у VIII гастранамічным фестывалі «Гаспадарчы сыр», г. Слаўгарад;
На працягу апошніх трох гадоў ансамбль прыняў удзел:
2020 г. — Дыплом за актыўны ўдзел у завочным расійска-беларускім фестывалі народнай творчасці «Дзве Русі — дзве сястры», Хіславіцкі раён, Смаленскай вобласці, РФ;
2021 г. — Дыплом III ступені у намінацыіі «Лепшы калектыў народнай песні», конкурс фальклорнай песні «Песні маці і сёння жыве» у рамках I рэгіянальнага фестываля фальклорнага мастацтва «Чары сівой даўніны» г.п. Краснаполле;
2021г. — Дыплом лаўрэата I ступені у намінацыіі «Народны вакал», міжнародны конкурс творчасці і талентаў «Звездная даль», г. Ніжні Ноўгарад;
2022г. — Сертыфікат удзельніка ў выставе-кірмашы «Кола жыцця» у рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») аграгарадок Александрыя, г. Шклоў, Магілёўская вобласць;
2022г. — Дыплом лаўрэата III ступені ў адкрытым рэгіянальным конкурсе выканаўцаў народнай песні «Голосистый соловей», у рамках XXVIII Міжнароднага фестывалю песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне», за высокае выканальніцкае майстэрства кіраўніку Бартлевіч Ангіліне, г.Дуброўна, Віцебская вобласць;
2023г. — Дыплом лаўрэата II ступені міжнароднага фестюваля-конкурса «Музычная скарбніца», г. Бабруйск.

У апошнія пяць год адбыліся шматлікія выступленні ансамбля і яго салістаў на мерапрыемствах рознага узроўню:
— раённае свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі» ( 2018-2020гг.)
— сход перадавікоў народнай гаспадаркі (2018- 2020);
— свята вёскі Курбакі, мікрараена МСО (2018 — 2021г.);
— рэгіянальныя краязнаўчыя чытанні "Мой край вядомы, невядомы«( 2022г.);
— канцэртная праграма «Самым дорогим посвящается...», прысвечаная Тыдню бацькоўскага кахання і Дню бацькі, (2022г);
— літаратурна-музычная кампазіцыія да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа «Сэрца пакідаю вам!», (2022 г);
— народнае свята «Купалле», (2021г);
— Канцэртная праграма народнага вакальнага ансамбля «Краснапольская субацея» (2020 г.- 2023г.)
— адкрыццё этнаграфічнай пляцоўкі «Вытокі» (2022г);
— творчая гасціная да Дня беларускага пісьменства (2022г);
— масавае гулянне «Зіму выпраўляем — Вясну-красну сустракаем», (2020г. −2023г.)
— свята варэння г. Чэрыкаў (2020г);
— удзел у абласным свяце тружыннікаў сяла «Дажынкі», г.Слаўгарад, (2019 — 2023г.);
— удзел у V рэгінальным фестывалі народных промыслаў і рамёстваў «Краснапольскі глечык» г.п. Краснполле, (2020г.-2023г.)
— урачысты сход па падвяденню вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Краснапольскага раёна (2019г.-2023г.)
— удзел у I рэгіянальным фестывалі фальклорнага мастацтва «Чары сівой даўніны», г.п. Краснаполле, (2021г.)
— літаратурна-музычная кампазіцыя да 85-годдзя з дня стварэння Магілёўскай вобласці (2023г);
— канцэрты на філарманічных пляцоўках Пачапоўскага, Горскага СДК (2022 — 2024гг.);
— выяздныя канцэртныя праграмы ў сельскія клубы і дамы культуры;
— удзел у выяздных канцэртных праграмах у рамках фестываляў:
— X рэспубліканскі фестываль народнага гумару «Аўцюкі −2021г.», в.Каплічы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці, 2021г.;
— XXVIII Міжнародны фестываль песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» в.Дабрынь, г. Дуброўна, Віцебская вобласць, 2022г.
— Рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), агр. Александрыя, Школоўскі раён, Магілёўская вобласць, 2022, 2023г.

Цесная сувязь існуе паміж ансамблем і творчымі калектывамі з суседніх раёнаў Магілёўскай вобласці, Гомельскай вобласці (Чачэрскі раён), Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі (Краснагорскі раён, Гардзеўскі раён). Ансамбль карыстаецца поспехам у прадстаўнікоў і маладога, і больш сталага ўзроста як у Беларусі, так і ў Расіі.

На працягу існавання ўдзельнікі вакальнага ансамбля «Краснапольская субацея» працуюць над павышэннем свайго майстэрства, маюць поспех у гледачоў, свой індывідуальны характар. У калектыве пануе добрая атмасфера сяброўства, узаемадапамогі, прыхільнасці адзін да аднаго.

© 2013-2023
Краснопольский районный исполнительный комитет
Официальный сайт