20 апреля 2024, 16:23
rubeen
logo

Краснопольский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213561, г.п.Краснополье, Ленинская, 1
Приемная: 8 (02238) 7-99-60
E-mail: kras_priem@krasnopolie.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Народный ансамбль народной песни «Шчадрэц» Краснопольского РЦК

Творчая характарыстыка народнага ансамбля народнай песні «Шчадрэц» раённага Цэнтра культуры дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна»

Народны ансамбль народнай песні «Шчадрэц» створаны ў 1994 годзе, пад кіраўніцтвам Кастэнка Аляксандра Сцяпанавіча, хормайстра Цэнтра культуры і вольнага часу. У маі 2000 года рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 5П5 ад 25.05.2000г. ансамблю прысвоена найменне «народны». Кожных тры гады калыктыў пацвярждае найменне «народны». У склад калектыва ўваходзіць 11 чалавек, гэта работнікі раёнага Цэнтра культуры. У 2019 годзе калектыў адзначыў сваё двадцаціпяцілецце.

На працягу існавання калектыву мяняўся састаў удзельнікаў, абнаўляўся рэпертуар. З 2012 года кіраўніком калектыва з’яўляецца Алена Аляксандраўна Трафімава.

З самага пачатку існавання калектыва быў выбраны накірунак на папулярызацыю народных песень, які вельмі блізкі нашаму народу.

Калектыў пастаянны ўдзельнік абласных і раённых аглядаў-конкурсаў, свят і фестываляў, неаднаразова станавіўся лаўрэатам і дыпламантам у абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах:
у фестывалі прыпевачнікаў «Ты ляці, мая прыпеўка» у г. Слаўгарадзе; у рэгіянальным свяце «Дажынкі — 98» у г. Мсціслаўлі Магілёўскай вобласці; у г. Карме Гомельскай вобласці на фестывалі фальклорнага мастацтва «Лістапад — 97-98»; у святкаванні 840 — годдзя г. Чачэрску Гомельскай вобласці; у II —м Усебеларускім фестывалі народнага мастацтва "Беларусь — мая песня«у г. Магілёве — 2005 г.; у абласным свяце «Народная прыпеўка» у г. Слаўгарадзе — 1998 г; у IV-м усебеларускім фестывалі народнага гумару «Аўцюкі — 2000» у Гомельскай вобласці; у Рэспубліканскім свяце"Дажынкі" ў г. Шклове, г. г.Бабруйску, Горкі Магілёўскай вобласці; у Рэспубліканскім свяце пісьменства ў г. Мсціслаўль, у г. Быхаў Магілёўскай вобласці; у свяце Купалля «Александрыя збірае сяброў» у 2012 годзе ў г. Шклове Магілёўскай вобласці, у рэспубліканскім фестывалі — ярмарцы працаўнікоў сяла «Дажынкі — 2012» у г. Горкі Магілёўскай вобласці, у XX рэспубліканскім фестывалі пячатнага слова і культуры «Дзень беларускага пісьменства — 2013» у г. Быхаў Магілёўскай вобласці; у рэгіянальным фестывалі народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі — 2013» у г.п. Дрыбіне, Магілёўскай вобласці; у 2014г. — Рэспубліканскім свяце «Купалле — 2014» «Александрыя збірае сяброў» Магілёўская вобласць, г. Шклоў, аграгарадок Александрыя, дылом 1 ступені; у 2014г. — Рэспубліканскі фестываль — ярмарка працаўнікоў сяла «Дажынкі — 2014» у Магілёўскай вобласці, г. Кіраўск, агр. Мышкавічы, удзельнікі і інш.

На працягу існавання калектыву мяняўся склад удзельнікаў, абнаўляўся рэпертуар. У апошні час ажывілася дзейнасць калектыву, стала прыкметнай яго роля ў агульным працэсе культурнай творчасці раёна.

2015 г. — абласны агляд-конкурс непрафесійных аматарскіх харавых калектываў мастацкай самадзейнасці ў рамках агульнай рэспубліканскай акцыі «Харавое веча», Магілёўская вобласць, г. Чэрыкаў, дыплом;
2015 г. — ІІ раённае свята-конкурс фальклорнай і народнай песні «Са стагоддзя ў стагоддзе», Магілёўская вобласць, г. Чэрыкаў, в. Наркі, дыплом 1 ступені;
2015 г. — V рэгіянальны фестываль народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі», Магілёўская вобласць, г. п. Дрыбін, дыплом 1 ступені;
2016 г. — VII рэспубліканскі фестываль народнага гумару «Аўцюкі-2016», Гомельская вобласць, г. Калінкавічы, дыплом 1 ступені ў намінацыі «Жартоўная песня»;
У 2016 годзе народны ансамбль «Шчадрэц» падцвердзіў найменне «народны».
2017 г. — Дыплом лаўрэата III ступені Рэспубліканскага фестываля харавога мастацтва «Пеўчае поле» Мінская вобласць, г. Мядзель; удзельнік, Рэспублікансканскага свята «Александрыя збірае сяброў», Магілёўская вобласць, г. Шклоў, аграгарадок Александрыя;
У 2017 годзе народны ансамбль народнай песні ўзнагароджаны ганаровай граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Краснапольскага райвыканкама за значны ўклад у захаванне ў развіццё народнай творчасці, папулярызацыю беларускай мовы, высокае выканальніцкае майстэрства; падзякай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Краснапольскага райвыканкама за высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства, развіццё і папулярызацыю народнай творчасці.

За 2018 год кіраўнік ансамбля Трафімава Алена Аляксандраўна была адзначана падзякай за ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, міжнародных культурных сувязяў, за падтрымку фестывальнага руху — Міжнароднага конкурсу Didi-Art Autumnof Culture Caravanна востраве Волін у рамках міжнароднага праекта «Караван культур», Польшча , ансамбль народнай песні "Шчадрэц«пад яе кіраўніцтвам быў адзначаны дыпломам І стэпені.

Дзякуючы намаганням Алены Аляксандраўны за 2018 год народны ансамбль народнай песні «Шчадрэц» таксама быў адзначаны дыпломам II ступені за ўдзел у абласным фестывалі фальклорнага мастацтва «Скарбніца Падняпроўя» г. Магілёў, атрымаў сертыфікат удзельніка у V форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Выстава-кірмаш рамёстваў «Горад майстроў» г. Магілёў.

Народны ансамбль народнай песні «Шчадрэц» у 2018 г. узнагароджаны Ганаровай граматай упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама за вялікі ўклад у адраджэнне, захаванне і папулярызацыю традыцыйнай народнай культуры; граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Краснапольскага райвыканкама за захаванне і папулярызацыю народнай творчасці.

У 2019 годзе ансамбль прыняў удзел у Рэспубліканскім свяце «Александрыя збірае сяброў», Магілёўская вобласць, г. Шклоў, аграгарадок Александрыя, а таксама ў завочным XV Міжнародным конкурсе «Караван культуры», Польша, Востраў Волін, Заходняя Памеранія, дзе атрымаў дыплом лаўрэата I ступені у намінацыі «МІХ» і таксама падзяку кіраўніку Трафімавай А.А., за ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, міжнародных культурных сувязяў, за падтрымку фестывальнага руху гэтага Міжнароднага конкурсу; ансамбль прыняў удзел з канцэртнай праграмай у V рэгіянальным фестывалі паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг».

У 2019 годзе «Шчадрэц» быў узнагароджаны ганаровай граматай Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта за арганізацыю на высокім творчым узроўні дзейнасці народнага ансамбля народнай песні «Шчадрэц», вялікі ўклад у развіццё і захаванне нацыянальнай культуры і ў сувязі з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры.

У 2020 ансамбль прыняў удзел у расійска-беларускім фестывале народнай творчасці «Две Руси — Две сестры » Хіславіцкі раён, Смаленскай вобласці, РФ.

У 2020 годзе "Шчадрэц«быў узнагароджаны дыпломам 1 ступені дыстанцыйнага рэгіянальнага конкурсу ансамбляў фальклорнай і народнай песні «Са стагоддзя ў стагоддзе».

У 2021 годзе ансамбль прыняў удзел у міжрыгіянальным конкурсе мастацтваў і талентаў "Звёздная даль",горад Ніжні Ноўгарад. Дзе атрымаў дыплом лаўрэата I ступені.

Пад кіраўніцтвам Алены Аляксандраўны Народны ансамбль народнай песні "Шчадрэц«прыняў удзел у восьмым рэгіянальным конкурсе ансамбляў фальклорнай і народнай песні «Са стагоддзя ў стагоддзе» 2021 год, г Чэрыкаў ,дзе атрымаў дыплом 1 ступені.

У 2021 годзе "Шчадрэц"атрымаў дыплом 1 ступені ,прыняўшы удзел у 1 рэгіянальным фестывале фальклорнага мастацтва "Чары сівой даўніны«,намінацыя «Лепшы каллектыў народнай песні».

У 2022 годзе «Шчадрэц» прыняў удзел у XXVIII Міжрэгіянальным фестывалю песні і музыкі «Днепровские голоса в Дубровно», дзе атрымаў дыплом лаўрыята.

У 2022 годзе ансамбль прыняў удзел у Рэспубліканскім свяце «Купалле» ("Александрыя збірае сяброў").Выстаўка-ярмарка"Кола жыцця«, сертыфікат удзельніка.

У 2022 годзе «Шчадрэц» прыняў удзел у V Рэгіянальным фестывалю народных промыслаў і рамёстваў «Краснапольскі глечык», дыплом удзельніка.

У 2022 годзе ансамбль прыняў удзел у XI рэгіянальным фестывалю народнага мастацтва,народных промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі», дыплом уддзельніка.

У 2023 годзе ансамбль прыняў удзел у Рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).

У 2023 годзе кіраўнік Народнага ансамбля народнай песні А.Трафімава прыняла ўдзел у рэгіянальным праздніку-конкурсе «Спас — усяму час», дзе атрымала дыплом 1 ступені.

У 2023 годзе ансамбль прыняў удзел у Гастранаічным фестывалю «БульбаСаміт» г. Быхаў.

У 2023 годзе прыняў удзел у спартыўна —культурным фестывалю «Вытокі.Крок да Алімпу». г.Касцюковічы.

У ансамбль прыняў удзел у фестывалю — кірмашы працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2023«,г.Хоцімск.

Канцэртная дзейнасць народнага ансамбля народнай песні «Шчадрэц» вельмі насычаная. Кампактнасць і мабільнасць складу, здольнасць выступаць перад аўдыторыяй любога ўзросту дазваляе калектыву быць арганічным у любых канцэртных праграмах. Штогод ансамбль прымае ўдзел у шматлікіх канцэртах, урачыстых, святочных і дабрачынных мерапрыемствах, на розных сцэнічных пляцоўках раёна і вобласці так і за яе межамі, у дамах сацыяльных паслуг, на філарманічных пляцоўках, у сельскіх Дамах культуры, выяздныя канцэрты ў Краснагорскі раён Бранскай вобласці .

Народны ансамбль народнай песні «Шчадрэц» з’яўляецца вядучым калектывам раёна, які на працягу 29 год захоўвае традыцыі беларускай народнай песні і перадае іх маладому пакаленню.

© 2013-2023
Краснопольский районный исполнительный комитет
Официальный сайт