28 марта 2024, 16:23
rubeen
logo

Краснопольский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213561, г.п.Краснополье, Ленинская, 1
Приемная: 8 (02238) 7-99-60
E-mail: kras_priem@krasnopolie.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Народный клуб ветеранов «Дабрыня» Краснопольского РЦК

Даведка аб творчай дзейнасці народнага клуба ветэранаў «Дабрыня» Краснапольскага раённага Цэнтра культуры дзяржаўнай ўстановы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна» 2019-2023 года

Народны клуб ветэранаў «Дабрыня» працягвае актыўнае творчае жыццё, выступае з канцэртнымі праграмамі на мерапрыемствах рознага ўзроўню, прымае ўдзел у конкурсах і святах, сацыяльных акцыях.

На працягу апошніх трох гадоў калектыў прыняў удзел у такіх значных мерапрыемствах і атрымаў ўзнагароды:
— 2019 г. — Ганаровая грамата упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама, за уклад у развіццё і захаванне нацыянальная культуры і ў сувязі з Днём работніка культуры, г. Магілёў;
— 2019 г. — Грамата аддзела ідэалагічнай работы культуры і па справах моладзі Краснапольскага райвыканкама за вялікі ўклад у захаванне, развіццё і папулярызацыю народнай творчасці і ў сувязі 30-годдзем;
— 2019 г. Ганаровая грамата у занальным фестывалі аматарскага мастацтва «Спяваю табе, мой край родны!» г. Касцюковічы Магілёўскай вобласці, удзел;
— 2020 г. — Дыплом II ступені абласнога агляда-конкурсу XV Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны», г. Чэрыкаў, намінацыя сольнае выканальніцтва, салістка народнага клуба — Слабодчыкава Ганна;
— 2020г. — Дыплом II ступені абласнога агляда-конкурсу XV Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны», г.Чэрыкаў, дуэт народнага клуба ветэранаў «Дабрыня» Вараб’ёва Ларыса, Слабодчыкава Ганна у намінацыі «вакальна-харавое мастацтва»;
— 2020г. — Дыплом III ступені абласнога агляда-конкурсу XV Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны», г. Чэрыкаў, намінацыя «музычна-інструмінтальнае мастацтва», акампаніятар Андрыянаў Аляксей Іванавіч;
— 2020г. — Дыплом III ступені абласнога агляда-конкурсу XV Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны», г. Чэрыкаў, намінацыя харэаграфічнае мастацтва, народны клуб ветэранаў «Дабрыня»;
— 2020г. — Дыплом III ступені абласнога агляда-конкурсу XV Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны», г. Чэрыкаў, намінацыя «вакальна-харавое мастацтва» «харавыя калектывы», хор народнага клуба ветэранаў «Дабрыня»;
— 2020г. — Дыплом удзельніка абласнога агляда-конкурсу XV Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны», г. Чэрыкаў, намінацыя «сольны выканаўца», акампаніятар Ікан Валерый Аляксандравіч;
— 2020г. — Дыплом удзельніка абласнога агляда-конкурсу XV Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны», г. Чэрэкаў, намінацыя «сольны выканаўца», Вараб’ёва Ларыса Васільеўна;
— 2020г. — Дыплом I ступені конкурс гарманістаў і выканаўцаў прыпеўкі «Падняпроўскі гармонік», г. Магілёў, намінацыя «народная прыпеўка», дуэт народнага клуба ветэранаў «Дабрыня» Салдаценка Надзея Мікалаеўна, Андрыянаў Аляксей Іванавіч;
— 2020г. — Дыплом II ступені конкурс гарманістаў і выканаўцаў прыпеўкі «Падняпроўскі гармонік», г. Магілёў, намінацыя «народная прыпеўка», квартэт народнага клуба ветэранаў «Дабрыня»;
— 2020г. — Дыплом II ступені конкурс гарманістаў і выканаўцаў прыпеўкі «Падняпроўскі гармонік», г. Магілёў, намінацыя «лепшы гарманіст», Андрыянаў Аляксей Іванавіч;
— 2021г. — Дыплом II ступені I рэгіянальнага фальклорнага фестывалю «Чары сівой даўніны», г.п. Краснаполле, Вараб’ёва Ларыса Васільеўна (конкурс фальклорнай песні «Песня маці і сёння жыве»);
— 2021г. — Дыплом I ступені I рэгіянальнага фальклорнага фестывалю «Чары сівой даўніны», г.п. Краснаполле, Адрыянаў Аляксей Іванавіч (конкурс «Спявае гармонік»);
— 2021г. — Дыплом II ступені, II конкурса гарманістаў і выканаўцаў прыпеўкі «Падняпроўскі гармонік», г. Магілёў, намінацыя «народная прыпеўка», намінацыя «выканаўцы прыпеўкі» Васіленка Алёна Фёдараўна;
— 2021г. — Дыплом III ступені, II конкурса гарманістаў і выканаўцаў прыпеўкі «Падняпроўскі гармонік», г. Магілёў, намінацыя «народная прыпеўка», намінацыя «лепшы гарманіст» Андрыянаў Аляксей Іванавіч;
— 2021г. — Дыплом I ступені, II конкурса гарманістаў і выканаўцаў прыпеўкі «Падняпроўскі гармонік», г. Магілёў, намінацыя «народная прыпеўка», намінацыя «народная прыпеўка» квартэт народнага клуба ветэранаў «Дабрыня»;
— 2021г. — Дыплом удзельніка II конкурса гарманістаў і выканаўцаў прыпеўкі «Падняпроўскі гармонік», г. Магілёў, намінацыя «народная прыпеўка» Вараб’ёва Ларыса Васільеўна;
— 2021г. — Дыплом I ступені рэгіянальнага творчага конкурса «Прыгарні ты да сэрдца радзіму» прысвечаны Дню народнага адзінства, намінацыя «Свайму роднаму краю пяю я песню», ансамбль народной песні «Праліца» народного клуба ветэранаў «Дабрыня»;
— 2021г. — Падзяка аддзела ідэалагічнай работы культуры і па справах моладзі Краснапольскага райвыканкама.
— 2022г. — Дыплом III удзельніка абласнога агляда-конкурсу XVI Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны», г. Чэрэкаў, намінацыя «харэаграфічнае мастацтва», народны клуб ветэранаў «Дабрыня»;
— 2022г. — Дыплом III удзельніка абласнога агляда-конкурсу XVI Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны», г. Чэрэкаў, намінацыя «вакальны ансамбль», народны клуб ветэранаў «Дабрыня»;
— 2022г. — Дыплом удзельніка абласнога агляда-конкурсу XVI Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны», г. Чэрэкаў, намінацыя «сольны выканаўца», Вараб’ёва Ларыса Васільеўна;
— 2022г. — Дыплом удзельніка абласнога агляда-конкурсу XVI Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны», г. Чэрэкаў, намінацыя «сольны выканаўца», Цыс Ніна Андрэеўна;
— 2022г. — Дыплом удзельніка абласнога агляда-конкурсу XVI Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны», г. Чэрэкаў, намінацыя «харавыя спевы», народны клуб ветэранаў «Дабрыня»;
— 2022г. — Дыплом III ступені абласнога агляда-конкурсу XVI Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны», г. Чэрэкаў, намінацыя «музычна-інструментальнае мастацтва», народны клуб ветэранаў «Дабрыня»;
— 2022г. — Дыплом III ступені абластнога фестываля фальклорнага мастацтва «Скарбніца Падняпроўя» г. Магілёў, намінацыя «Танцавальная пара» Патапенка Надзея, Аймурзіна Любоў;
— 2022г. — Дыплом II ступені абластнога фестываля фальклорнага мастацтва «Скарбніца Падняпроўя» г. Магілёў, намінацыя «Саліст выканаўца» Калеснікава Мая Фёдараўна;
— 2022г. — Дыплом II ступені абластнога фестываля фальклорнага мастацтва «Скарбніца Падняпроўя» г. Магілёў, намінацыя «Калектывы — ансамблі» творчая группа;
— 2023г.- Дыплом удзельніка рэгіянальнага гастранамічнага фестываля «Гаспадарчы сыр — 2023», г. Слаўгарад;
— 2023г. — Дыплом удзельніка рэгіянальнага праздніка-конкурса «Спас — усяму час» г. Слаўгарад, намінацыя «Лепшы вакальны калектыў народнай песні» Надзея Салдаценка, Аляксей Андрыянаў;
— 2023г. — Дыплом удзельніка рэгіянальнага свята-конкурса «Спас — усяму час» г. Слаўгарад, намінацыя «Лепшы вакальны калектыў народнай песні» Надзея Салдаценка, Аляксей Андрыянаў;
— 2023г. — Дыплом III ступені рэгіянальнага свята-конкурса «Спас — усяму час» г. Слаўгарад, намінацыя «Лепшы індывідуальны выканаўца народнай песні» Надзея Патапенка;
— 2023г. — Дыплом II ступені рэгіянальнага свята-конкурса «Спас — усяму час» г. Слаўгарад, намінацыя «Лепшы саліст фалькларыст» Ларыса Вараб’ёва;
— 2023г. — Дыплом III ступені рэгіянальнага свята-конкурса «Спас — усяму час» г. Слаўгарад, намінацыя «Лепшы вакальны калектыў народнай песні», народны клуб ветэранаў «Дабрыня»;
— 2023г. — Дыплом II ступені рэгіянальнага свята-конкурса «Спас — усяму час» г. Слаўгарад, намінацыя «Лепшы вакальны калектыў народнай песні» Надзея Патапенка, Алена Васіленка, Аляксей Андрыянаў;
— 2023г. — Дыплом III ступені рэгіянальнага свята-конкурса «Спас — усяму час» г. Слаўгарад, намінацыя «Лепшы індывідуальны выканаўца народнай песні», Алена Васіленка;

Народны клуб ветэранаў «Дабрыня» — калектыў з багатымі традыцыямі. За гады існавання ансамбль дасягнуў пэўных творчых поспехаў, накоплены вялікі практычны вопыт творчай работы з пажылымі людзьмі. Захаванне нацыянальна-культурных традыцый з’яўляецца прыярытэтным накірункам творчай дзейнасці клуба ветэранаў «Дабрыня». Мэтай дзейнасці клуба ветэранаў з’яўляецца захаванне і развіццё беларускай культуры.

За апошнія гады творчай дзейнасці народны клуб ветэранаў «Дабрыня» значна пашырыў свой рэпертуар. Канцэртныя праграмы калектыву рознапланавыя, насычаныя яркімі запамінальнымі нумарамі, у якіх шмат творчых знаходак. Асаблівае месца ў рэпертуары складаюць народныя, патрыятычныя песні, прысвечаныя роднаму краю, ваенныя, лірычныя песні, а таксама найгрышы, танцы, прыпеўкі.

З імпэтам і натхненнем выконваюцца беларускія і рускія народныя песні, фальклорныя творы роднай зямлі.

Свае выступленні калектыў прадстаўляе ў дамах культуры, сельскіх клубах, на пляцоўках філарманічнага і тэатральнага абслугоўвання насельніцтва, на палях гаспадарак, школах і інш. У 2019 годзе клуб пацвердзіў найменне «народны».

У 2019 годзе народный клуб быў узнагароджаны ганаровай граматай упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама.

Усе члены клуба ветэранаў «Дабрыня» праяўляюць клопат і ўвагу, аказваюць дапамогу і падтрымку адзін аднаму, ушаноўваюць юбіляраў і імяніннікаў з ліку членаў калектыву, наведваюць хворых ветэранаў дома, у бальніцы. Здароваму ладу жыцця ветэранаў спрыяюць вечары-сустрэчы з калегамі іншых ветэранскіх калектываў, абменныя канцэрты. Пэўна, не выпадкова члены клуба ветэранаў абралі сваім дэвізам наступныя словы «Тэрміны жыцця не мерай гадамі, мерай вялікімі сваімі справамі».

Дипломы

© 2013-2023
Краснопольский районный исполнительный комитет
Официальный сайт