20 апреля 2024, 14:26
rubeen
logo

Краснопольский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213561, г.п.Краснополье, Ленинская, 1
Приемная: 8 (02238) 7-99-60
E-mail: kras_priem@krasnopolie.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Понедельник, 13 февраля 2017 10:01

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці адзначаны Нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці адзначаны Нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі». Урачыстая цырымонія адбылася падчас выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.

За значны асабісты ўклад у развіццё культуры Беларусі, захаванне і папулярызацыю нацыянальнай культурнай спадчыны намеснік Міністра культуры Васіль Чэрнік уручыў нагрудныя знакі:
— кіраўніку Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь харэаграфічнага ансамбля «Сувенір» дзяржаўнай установы культуры «Палац культуры вобласці» Георгію Квасціані;
— мастачцы, члену Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь Ларысе Журавовіч;
— кіраўніку ўзорнага харэаграфічнага ансамбля «Калейдаскоп» дзяржаўнай установы культуры «Палац культуры вобласці» Наталлі Паляковай.

Акрамя таго, Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Андрэй Кунцэвіч.

Граматы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь атрымалі:
— галоўны захавальнік фонду ўстановы культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р.Раманава» Вольга Малашэнка;
— загадчык экспазіцыйнага аддзела ўстановы культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р.Раманава» Вольга Чарняўская;
— дырэктар Заеліцкага Дома рамёстваў дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Глускага раёна» Соф’я Меснік;
— загадчык аддзела маркетынгу і бібліятэказнаўчай работы ўстановы культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна» Таццяна Пашкоўская.

Падзякамі Міністра культуры Рэспублікі Беларусь адзначаны:
— галоўны спецыяліст упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта Вольга Алейнік;
— дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая вакальна-харавая школа мастацтваў г. Горкi» Аксана Запевалава;
— дырэктар Кароўчынскага Дома рамёстваў дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Дрыбінскага раёна» Таццяна Сіроціна;
— дырэктар спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установы «Магілёўскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту» Генадзь Мацвееў.

За значны асабісты ўклад у развіццё сродкаў масавай інфармацыі ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя Магілёўскай раённай газеты «Прыдняпроўская ніва» Святлана Дзядушка.

mogilev-region.gov.by

© 2013-2023
Краснопольский районный исполнительный комитет
Официальный сайт