29 марта 2024, 16:36
rubeen
logo

Краснопольский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213561, г.п.Краснополье, Ленинская, 1
Приемная: 8 (02238) 7-99-60
E-mail: kras_priem@krasnopolie.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Суббота, 21 марта 2020 23:03

Пра свайго не забудзем паэта

Памяць аб адных людзях захоўваецца ў помніках і манументах, памяць аб другіх мы беражом у сваіх сэрцах як адгалосак іх добрых спраў, памяць некаторых ствараецца радкамі неўміручых твораў.

Час, сапраўды, захоўвае імёны тых, хто своечасова знайшоў і проста сказаў другім патрэбныя словы — часам добрыя, часам — горкія ці іранічныя.

Наш зямляк А. В. Пысін пакінуў нам сваю цудоўную літаратурную спадчыну. Яго паэтычнае слова — добры сродак выяўлення шматграннага духоўнага жыцця народа. Мы маем магчымасць праз яго творчасць трапляць у той час, сведкам якога быў паэт. Маем магчымасць атрымліваць асалоду ад мастацкіх вобразаў яго неўміручай паэзіі, насычацца духоўнасцю, думаць і разважаць разам з таленавітым паэтам-земляком над многімі паняццямі, сітуацыямі, падзеямі і, канешне, натхняцца яго творчасцю.

Сёння аматары слова Краснапольшчыны працягваюць традыцыі літаратурнага жыцця свайго краю і шукаюць нешта сваё, адметнае. Яны жывуць побач з намі, але бачаць больш за другіх, турбуюцца пра лёс свайго кутка, сваёй вялікай і малой радзімы, роднай мовы, паэтычнага слова.

Аматарскае паэтычнае аб’яднанне «Світанак» Краснапольскага РЦК ДУК «ЦКС Краснапольскага раёна» пад кіраўніцтвам В. А. Марчанка вядзе актыўную творчую сацыяльна-культурную дзейнасць — ініцыіруе шмат паэтычных конкурсаў, мерапрыемстваў, плённа працуе з насельніцтвам. Члены аб’яднання працуюць над удасканаленнем паэтычнага майстэрства, спасцігаюць сакрэты слова, якое з’яўляецца найлепшым матэрыялам для творчасці. Словам можна ляпіць, маляваць, ствараць пачуцці і рэаліі жыцця. Галоўнае, каб ішло яно ад сэрца і на шляху сваім сустракалася з другім сэрцам — чуллівым і спагадлівым.

Сёння аб’яднанне «Світанак» аддае павагу славутаму земляку А. В. Пысіну ў сувязі са 100-годдзем з дня яго нараджэння, заклікае кожнага з вас, землякі, звярнуцца да творчасці паэта і творчасці яго паслядоўнікаў.

Валянціна Марчанка

© 2013-2023
Краснопольский районный исполнительный комитет
Официальный сайт