23 апреля 2024, 15:42
rubeen
logo

Краснопольский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213561, г.п.Краснополье, Ленинская, 1
Приемная: 8 (02238) 7-99-60
E-mail: kras_priem@krasnopolie.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Понедельник, 01 октября 2018 21:48

Вызвалялі родную зямлю. 1 кастрычніка — 75 год з дня вызвалення Краснапольшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Першым на тэрыторыю Краснапольшчыны ўступіў 1022-гі стралковы полк, у якім служыў агітатарам ураджэнец в. Лютня Краснапольскага раёна, настаўнік капітан М.А. Андрэенка. Калі часць заняла вёску Какойск, воіны даведаліся, што перад адыходам фашысты расстралялі тут жанчыну і дзвюх яе дачок, западозраных у сувязі з партызанамі. Байцы сабраліся ля іх магіл на мітынг. Сярод выступаючых гарачую, прасякнутую нянавісцю да захопнікаў, прамову сказаў Мікалай Андрэевіч Андрэенка.

Праследуючы адступаючага праціўніка, 269-я стралковая дывізія вызваліла таксама вёску Палуж-1 і выйшла на рубяжы заходняй вёскі Новая Ясенка, якая знаходзілася за 1,5 кіламетра ад Краснаполля.

Вораг аказваў упартае супраціўленне. Гітлераўцы прадпрымалі тады ўсё, каб за адну ноч ператварыць у разваліны і попел гарадскі пасёлак. Капітан Андрэенка накіроўваецца ў 6-ю роту, якая павінна была першай пачаць бой.

Камандзір роты маёр Карнееў і капітан Андрэенка, добра ведаючы мясцовасць, умела кіравалі начным боем. Дапамога сусудзяў справа і злева дазволіла скаардынаваць дзеянні і нанесці рашаючы ўдар. У першых шарэнгах атакуючых ішоў капітан Андрэенка. Раптоўна ўварваўшыся на вуліцы Краснаполля з заходняга боку з крыкам «За мной, бі падпальшчыкаў!», ён вёў салдат у бой.

Частка каманды падпальшчыкаў была перабіта, астатнія ў паніцы кінуліся ўцякаць.

На ўсходняй частцы былі падпалены толькі гаспадарчыя пабудовы Краснапольскага ільнозавода.

На світанні М.А. Андрэенка адшукаў камандны пункт камандзіра палка, які быў размешчаны на заходняй ускраіне гарадскога пасёлка. У гэты час камандзір разглядаў у бінокль мясцовасць наперадзе.

— Дазвольце глянуць, таварыш падпалкоўнік, — папрасіў М.А. Андрэенка.

Камандзір моўчкі працягнуў яму бінокль. У акулярах наблізілася напаўразбураная і, здавалася, пустынная вёска. Але ўсе ведалі, што там — вораг.

— Гэта Лютня, таварыш падпалкоўнік. У ёй я нарадзіўся.

— Да абеда мы возьмем тваю вёску, капітан, — сказаў камандзір. — Правядзі падрыхтоўку асабовага саставу да будычых баёў.

Так наш зямляк М.А. Андрэенка ў складзе 269-й стралковай дывізіі вызваляў ад нямецкіх акупантаў родную зямлю.

Баявыя заслугі нашага земляка адзначаны многімі ўрадавымі ўзнагародамі, у тым ліку ордэнамі Айчыннай вайны I-й і II-й ступені, Чырвонай Зоркі і многімі медалямі.

З кнігі Л.В. Лабаноўскага «Вайна народная»

© 2013-2023
Краснопольский районный исполнительный комитет
Официальный сайт