19 апреля 2024, 21:06
rubeen
logo

Краснопольский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213561, г.п.Краснополье, Ленинская, 1
Приемная: 8 (02238) 7-99-60
E-mail: kras_priem@krasnopolie.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Среда, 12 сентября 2018 21:56

Сэрцам роднага слова краніся

У рамках Тыдня беларускага пісьменства ў РЦК ДУК «ЦКС Краснапольскага раёна» адбылася метадычна-творчая гасцёўня «Сэрцам роднага слова краніся».

Арганізатар і кіраўнік сустрэчы метадыст Марчанка В. А., ставіла мэтай стварыць асяродак, у якім можна было б апынуцца ў святле беларускай мовы, творчасці, фальклору; далучыцца да роздуму аб лёсе роднай мовы; ацаніць няпросты шлях беларускага пісьменства, беларускай літаратуры і мовы; аддаць даніну павагі дзеячам Беларусі і сваёй малой радзімы за захаванне і ўзбагачэнне культуры беларусаў. А яшчэ — падзяліцца вопытам арганізацыі культурных мерапрыемстваў і супрацоўніцтва ўстаноў, арганізацый і творчых сіл.

Аўдыторыяй і ўдзельнікамі гасцёўні сталі ДУК: «Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна», «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Краснапольскага раёна», «Краснапольскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей»; рэдакцыя газеты «Чырвоны сцяг»; РДР, літаратурнае аб’яднанне аматараў-паэтаў Краснапольшчыны «Світанак», народны клуб ветэранаў «Дабрыня».

Праграма гасцёўні была насычанай, ахоплівала розныя сферы і жанры нацыянальнай культуры, а выкарыстанне розных форм і прыёмаў яе рэалізацыі, рабілі сустрэчу жывой, цікавай і натхняльнай.

Кампазіцыя-экскурс «Былоў ў думках ускрашаць» ўвяла прысутных у гісторыю развіцця беларускага пісьменства і літаратуры.

«Мова і літаратура — найвялікшая культурная каштоўнасць» — гэту тэму раскрыла загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК «ЦБС» Чарткова А. І. Яна распавяла пра літаратурныя здабыткі краіны апошніх стагоддзяў, упэўніўшы, што ў нас багатая літаратура.

Пра такі важны сродак кансалідацыі грамадства, асветы і асвятлення падзей жыцця, якімі з’яўляюцца пячатныя СМІ, распавяла супрацоўнік рэдакцыі газеты «Чырвоны сцяг» Д. М. Манько. Рэдакцыя газеты атрымала Падзячны ліст ад ДУК «ЦКС» за ўзаемадзеянне і папулярызацыю культурнага жыцця.

Аблічча кожнай нацыі вызначае нацыянальная культура. Не выпадкова ў гасцёўні знайшлі месца і выстава народнай творчасці «Не страчаны свет народнай культуры», падрыхтаваная РДР, і кніжная выстава «Спачатку было слова» цэнтральнай бібліятэкі.

Жыватворнай крыніцай нацыянальнай культуры з’яўляецца і мова. У захаванні беларускай мовы важную ролю сыграў фальклор, ён лічыцца асновай літаратуры. Фальклору і народнай песне таксама быў вылучаны час у гасцёўні пад назвай «Мінулае, якое ў сучаснасці». Ён быў запоўнены жывым гучаннем фальклору ў выкананні народнага клуба ветэранаў «Дабрыня» і выступленнем метадыста па традыцыйнай культуры Марчанка В. А. аб знаходках і праблемах у захаванні фальклорнай спадчыны малой радзімы.

Наша культура, мова — гэта тое, што адрознівае беларусаў ад іншых. І грамадзянскім абавязкам кожнага з нас з’яўляецца захаванне родных традыцый, звычаяў, мовы, каб не зышлі яны ў нябыт. Конкурс чытальнікаў беларускай паэзіі «Ажыць павінна абавязкова мова маці маёй — беларуская мова» сярод клубных і бібліятэчных работнікаў стаў своеасаблівым узнёскам у папулярызацыю роднай мовы.

Наступны фрагмент сустрэчы «Люблю цябе, мой край, бясконца» даў магчымасць сустрэчы з мясцовымі аматарамі-паэтамі Краснапольшчыны, членамі аб’яднання «Світанак». Гэтыя творчыя асобы свае думкі і пачуцці ўмеюць увасабляць у прыгожыя паэтычныя вобразы і словы. В. Марчанка, Д. Кустоў, Г. Яўсеенка чыталі свае вершы, прысвечаныя малой радзіме, мове, кнізе. Прыемнай навіной літаратурнага жыцця Краснапольшчыны стала тое, што верш В. Марчанка ўвайшоў у зборнік, састаўлены па выніках конкурсу «Радзіма мая дарагая», прысвечанага 100-годдзю А. Бачылы і арганізаванага Саюзам пісьменнікаў Беларусі.

Завяршылася сустрэча ў гасцёўні песняй (у выкананні В. Гомаравай. Горскі СДК), прысвечанай малой радзіме і пажаданнем не губляць у сабе радасць новых сусветаў, якія раскрываюцца праз судакрананне з роднай культурай, мовай, кнігай, творчымі асобамі.

В.А. Марчанка

© 2013-2023
Краснопольский районный исполнительный комитет
Официальный сайт