19 апреля 2024, 09:31
rubeen
logo

Краснопольский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213561, г.п.Краснополье, Ленинская, 1
Приемная: 8 (02238) 7-99-60
E-mail: kras_priem@krasnopolie.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Среда, 21 марта 2018 17:39

У мэтах захавання народнай спадчыны

У шэрагу форм сістэмнай метадычнай работы па традыцыйнай культуры РЦК ДУК «ЦКС Краснапольскага раёна» знайшла сваё месца творчая майстэрня на тэму: «Захаванне народнай спадчыны: ад вывучэння да ўвядзення ў жыццё».

Змест, формы і прыёмы творчай майстэрні былі арыентаваны на метадычную і практычную падтрымку клубных работнікаў, забеспячэнне іх навыкамі і ведамі, неабходнымі для ўдзелу ў конкурсах і мерапрыемствах, запланаваных у Год малой радзімы.

Зберажэнне і развіццё здабыткаў народнай спадчыны, нацыянальнай культуры, развіццё аматарскай мастацкай творчасці, рамёстваў, раскрыццё і падтрымка талентаў і носьбітаў аўтэнтычнага фальклору — сярод галоўных задач дзейнасці клубных устаноў. Менавіта на рашэнне гэтых задач накіраваны такія конкурсы ДУК «ЦКС Краснапольскага раёна», як конкурс абрадавых праграм «Фальклорны жыццявір», конкурс па ДПМ і рамёствах «Жывое дрэва рамяства», па папулярызацыі фальклору «Песня маці і сёння жыве», конкурс «Лепшы даследчык народнай спадчыны», якія адбудуцца ў 2018 годзе. Праз творчую майстэрню клубныя работнікі засвойвалі шляхі і сродкі захавання і актуалізацыі народнай спадчыны, на аснове метадычных рэкамендацый, раздатачных і наглядных матэрыялаў практыкаваліся ў прыёмах яе папулярызацыі праз публіцыстычныя, наглядныя, практычныя сродкі.

Неабходнай часткай творчай майстэрні стала і выступленне мастацкага кіраўніка Тур’яўскога СДК А. С. Трыфаненкі па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення масавага мерапрыемства, распрацоўцы сцэнарыя і яго афармленню, бо гэтая практыка — у аснове якасці работы і культуры вядзення клубнай дакументацыі і метадычнай прадукцыі з вопыту работы.

У рабоце творчай майстэрні была прапанавана трыбуна вопыту метадыста В.А. Марчанкі па тэме «Шляхі папулярызацыі і актуалізацыі народнай спадчыны». Валянціна Аляксандраўна падзялілася формамі і прыёмамі ўвядзення ў жыццё фальклорных і этнаграфічных збораў. У якасці адкрытага паказу зрабіла выставу-прэзентацыю ручнікоў па экспедыцыйнаму даследванню «Вясельныя ручнікі Краснапольшчыны». Праз прэзентацыю выдавецкага фонду з вопыту работы раскрыла магчымасці публіцыстычных форм папулярызацыі вынікаў экспедыцый: навуковай, метадычнай, мастацкай літаратуры.

Атрымаўшы грунтоўную метадычную падтрымку, клубныя ўстановы з сакавіка ўключаюцца ў паказы конкурсных мерапрыемстваў. Гэтыя паказы адкрыты для наведвання калег, што спрыяе абмену вопытам, удасканальванню дзейнасці, накіраванай на падтрыманне народнай спадчыны і самабытнасці культурнага жыцця малой радзімы.

В.АЛЯКСАНДРАВА

© 2013-2023
Краснопольский районный исполнительный комитет
Официальный сайт