24 апреля 2024, 23:59
rubeen
logo

Краснопольский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213561, г.п.Краснополье, Ленинская, 1
Приемная: 8 (02238) 7-99-60
E-mail: kras_priem@krasnopolie.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Четверг, 01 марта 2018 19:30

Мова маёй радзімы

У цэнтральнай раённай бібліятэцы ім. М. Ткачова адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы. Супрацоунікамі ўстановы культуры было падрыхтавана мерапрыемства, удзельнікамі якога сталі 5 «Б» клас УА «Краснапольская раённая дзяржаўная гімназія» разам з педагогам-арганізатарам Д.У. Куставым. У якасці ганаровага госця на сустрэчы прысутнічала метадыст раённага Цэнтра культуры, а таксама знакамітая паэтка краснапольскага краю В.А. Марчанка.

З прывітальнымі словамі перад прысутнымі выступіла Валянціна Аляксандраўна Марчанка. Пачынаючы гаворку аб ролі роднай мовы ў нашым жыцці, Валянціна Аляксандраўна, звярнула ўвагу на тое, як мала падрастаючае пакаленне гаворыць па-беларуску, у асноўным, у школе на занятках беларускай мовы і літаратуры. І гэты дзень, які прысвечаны захаванню роднай мовы, адзначаюць ва ўсім свеце недарэмна. Нельга дапусціць таго, каб наша родная мова знікла наогул з зямлі, як гэта здарылася калісьці з некаторымі мовамі. І, нягледзячы на тое, што ў нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы, сваю родную мы павінны шанаваць і берагчы.

Некалькі слоў аб сваёй паэтычнай дзейнасці сказаў удзельнікам сустрэчы педагог-арганізатар і паэт Д.У. Кустаў. Ён таксама прадставіў увазе прысутных некаторыя свае вершаваныя творы, пазнаёміў са сваім зборнікам вершаў, які размяшчаецца на паліцах бібліятэкі.

Шмат беларускіх пісьменнікаў і паэтаў-суайчыннікаў успомнілі ў той дзень. Іх вершы і творы дзеці добра ведаюць і зараз.

На працягу сустрэчы ўдзельнікі паслухалі цікавую казку, прысвечаную роднай мове, паспаборнічалі ў інтэлектуальнай гульне і пазнаёміліся з выставай кніг «Багата, родная ты мова...». А завяршылася мерапрыемства словамі: «Будзьце і вы разам з тымі, хто думае пра будучыню роднай мовы. Размаўляйце па-беларуску, бо заўтра наша мова вам, вашым дзецям і ўнукам стане неабходнай».

А.Чарткова, ДУК «ЦБС Краснапольскага раёна»

© 2013-2023
Краснопольский районный исполнительный комитет
Официальный сайт