29 марта 2024, 13:27
rubeen
logo

Краснопольский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213561, г.п.Краснополье, Ленинская, 1
Приемная: 8 (02238) 7-99-60
E-mail: kras_priem@krasnopolie.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Вторник, 30 апреля 2013 14:00

На Краснапольшчыне адсвяткавалі 27-ю гадавіну Чарнобыльскай катастрофы

26 красавіка 1986 года... Роўна ў 1 гадзіну 23 хвіліны смяротны радыеактыўны слуп ускінуўся над Чарнобылем і рассеяўся ў атмасферы. Выбух чацвёртага рэактара на АЭС стаў прычынай самай вялікай у свеце ядзернай катастрофы. Па ліку ахвяр і пацярпелых чарнобыльская аварыя была прызнана найбуйнейшай за ўсю гісторыю ядзернай энергетыкі. Запатрабаваліся неверагодныя намаганні, каб лакалізаваць ачаг радыяцыі і ліквідаваць жудасныя наступствы сусветнага бедства.

Плошча радыеактыўнага забруджвання тэрыторыі Беларусі цэзіем-137 у выніку катастрофы склала больш за 23 працэнты ад агульнай плошчы. Радыеактыўнаму забруджванню падверглія больш 1,8 мільёна гектараў сельгасугоддзяў і чвэрць ляснога фонду Беларусі — каля 2 мільёнаў гектараў лясоў. Па розных звестках ад наступстваў катастрофы загінулі ад 10 да 100 тысяч грамадзян трох найбольш пацярпелых ад аварыі дзяржаў — Беларусі, Расіі і Украіны.

У мінулую пятніцу, 26 красавіка, на Краснапольшчыне адзначылі27-югадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Прадстаўнікі раённай улады, кіраўнікі і працаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна сабраліся каля помніка адселеным вёскам, каб ускласці кветкі, ушанаваўшы тым самым памяць тых, каго ўжо няма побач з намі. Літаратурна-музычная кампазіцыя «След чорнага ветру», падрыхтаваная працаўнікамі аддзела культуры, паказала, што гэты дзень не прайшоў бясследна, ён будзе заўсёды аб’ядноўваць усіх адным успамінам, адным смуткам, адной надзеяй... Пасля чарнобыльскай катастрофы мінула ўжо 27 гадоў, але для памяці не існуе часавых рамак. І з упэўненасцю можна сказаць, што яна будзе жыць, пакуль на Зямлі ёсць людзі. Ніколі не забудуць яны дзень 26 красавіка — страшную дату ў гісторыі ўсяго чалавецтва...

Павел БЕЛАСАЎ, фота аўтара

© 2013-2023
Краснопольский районный исполнительный комитет
Официальный сайт