20 апреля 2024, 11:51
rubeen
logo

Краснопольский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213561, г.п.Краснополье, Ленинская, 1
Приемная: 8 (02238) 7-99-60
E-mail: kras_priem@krasnopolie.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Народный театр Краснопольского РЦК

Даведка аб творчай дзейнасці Краснапольскага народнага тэатра раённага Цэнтра культуры дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна» за 2019-2023г.г.

Народны тэатр Краснапольскага РЦК з’яўляецца найстарэйшым з дзеючых аматарскіх тэатраў рэспублікі Беларусь.

За сваю шматгадовую гісторыю Краснапольскі народны тэатр з захапленнемставіў свае спяктаклі на рэспублікансках, абласных, раённых сцэнах.

Вялікім гонарам тэатра з’яўляецца фестываль «Тэатральныя вечарыны», арганізаваны Заслужаным работнікам культуры БССР Валянцінам Іванавічам Ермаловічам ў 1993 годзе.

Фестываль стаў традыцыйным і праводзіцца амаль штогод. На працягу 20-ці гадоў «Тэатральныя вечарыны» прадстаўлялі сабой своеасаблівы форум, месца для абмеркаванняў тэатральных праблем, спектакляў, для зносін акцёраў, рэжысёраў, аматараў тэатральнага мастацтва.

Багатая гісторыя, вопыт мінулага пакалення, патэнцыял моладзі адкрывае новыя гарызонты найстарэйшаму дзеючаму аматарскаму тэатральнаму калектыву Рэспублікі Беларусь. Дзякуючы папулярнасці фестываля-свята «Тэатральныя вечарыны», гарадскі пасёлак перажывае творчы бум. І гэта нездарма: за апошнія гады Краснапольскі глядач змог пазнаёміцца практычна з усімі формамі тэатральнага мастацтва, якія прадстаўлены ў Беларусі. Тэатры агню, гульні, лялек, эксперыментальныя, альтэрнатыўныя, форум-тэатры, дакументальныя і гістарычныя працы вядучых калектываў нашай краіны раскрываюць усё хараство творчасці, што, несумненна, падняло аўтарытэт і Краснапольскага Народнага тэатра на тэатральным небасхіле вобласці.

З 11 па 13 чэрвеня 2021 года ў Краснапольскім раёне прайшоў VIІІ Міжрнародны фестываль аматарскіх тэатраў «Тэатральныя вечарыны-2021». Нягледзячы на не вельмі спрыяльныя абставіны, што склаліся ў апошнія гады, у свеце, праз якія не ўсе жадаючыя творчыя калектывы змаглі прыняць удзел у фестывалі, свята тэатраў адбылося. Краснапальчане віталі ўдзельнікаў фестывалю: народны тэатр «На Доўгім Бродзе», г. Мінск; узорная тэатральная студыя «Чароўны ліхтар», г. Брэст; узорны тэатр-студыя «Паралель», г. Баранавічы; школа театральнага мастацтва пры пры Маладзёжным тэатры-студыі"Галёрка", г. Екацярынбург, Расійская федэрацыя; народны тэатр драмы Смаленскага абласнога Дома работнікаў асветы, г. Смаленск Расійская федэрацыя.

Народны тэатр паказаў камедыю па п’есе В. Ткачова "Жаночы рой«рэжысёр М.Л. Пугачоў.

У рамках фестывалю прайшоў майстар-клас рэжысёра Маладзёжнага тэатра-студыі «Галёрка», г. Екацярынбург, Расійская федэрацыяВ. Макуценене і творчая сустрэча з ганаровым госцем фестываля — лаўрэатам Нацыональнай літаратурнай преміі по драматургіі, лаўрэатам преміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, лаўрэатам преміі ім. К.Тураўскагаі російскай прэмііім. Баяна, членам Союзу пісменнікаў і Союза тэатральных дзеяча ў Беларусі — Васілём Ткачовым.

Ганаровым госцем на фестывале быў драматург В. Ткачоў, па п’есе якога народны тэатр Краснапольскага Цэнтра культуры паказаў спектакль "Жаночы рой«рэжысёр М.Л. Пугачоў.

З 15 па 17 верасня 2023 года ў Краснапольскім раёне прайшой ІX Межнародны фестываль аматарскіх тэатраў «Тэатральныя вечарыны-2023». Адкрыццё фестываля пачалося з масавага шэсце тэатральных калектываў і гасцей фестывалю. Краснапальчане віталі ўдзельнікаў фестывалю: узорны тэатр-студыя «Экспромт» ДУА «Шклоўская дзіцячая школа мастацтваў», г. Шклоў, Беларусь; духавы аркестр г. Касцюковічы, Беларусь; мажарэткі г. Касцюковічы, вулічны тэатр на хадулях «Весёлые велеканы» г. Магілёў, Беларусь; Студыя жывых статуй " Cross Time" г. Мінск (г. Віцебск), Беларусь; народный тэатр Краснапольскага РЦК, Беларусь; Народны тэатр «На доўгім Бродзе», «Палац культуры Мінскага трактарнага завода», г. Мінск, Беларусь; Народны тэатр-студыя «За вуглом» г. Гатчына, Расія; Народны тэатр " ИМПРО!" ДУК «Рачэцкі Гарадскі Палац культуры», Беларусь; Народны тэатр драмы Смаленскага абласнога Дома работнікаў асветы, г. Смаленск, Расія; Акцёрская школа «JuliaStage», трупа навучальнага тэатра, г. Масква, Расія; Тэатральны калектыў «Лицидеи» КОГОАУ «Кіраўскі фізіка-матэматычны ліцэй», Расія; ТЭАТР «Птушка» МБ ТДА ЦК «Мегаполіс» г. Іжэўск, Расія.

Прэм’ера Народнага тэатра Краснапольскага раённага Цэнтра культуры. Камедыя «Ох уж эти женщины, или Шерше ля фам» па п’есе А.В. Курэйчыка адкрывала 1-ы дзень IX Міжнароднага фестывалю аматарскіх тэатраў «Тэатральныя вечарыны».

У рамках фестывалю прайшли майстар-класы па тэмах «Псіхафізічны трэнінг над сабой. Акцёрская тэрапія», «Псіхафізічны трэнінг у працы над роляй» настаўніка праекта рэаліці-шоу «Кінаакадэмія» сумесна з MEGOGO, Amediateka і кінакампаніяй " Амедыя«, рэжысёр-пастаноўшчык у ВНУ ІГУМШЧЫНА, рэжысёр, актрыса, мастацкі кіраўнік, акцёрскай школы «JuliaStage» г. Масква, Расія, Юлія Уразбаева.

Закрыццё IX Міжнароднага фестывалю аматарскіх тэатраў «Тэатральныя вечарыны» адбылося 17 верасня. Адбылося ўручэнне дыпломаў і памятных сувеніраў калектывам удзельникам фестываля. Краснапальчан і гасцей горада парадавали яркімі і запамінальнымі момантамі: фестываль фарбаў Holi.mix г. Віцебск, Беларусь; Фестываль фарбаў Holi.mix г. Віцебск, РБ; Канцэрт этна-гурта " Стары фальварак" г. Гомель, РБ; Канцэрт Антона Дзявяткіна г. Магілёў, Беларусь; Света-шоу народнага аматарскага калектыву перфоманс-групы «Flash Lights» г. Гомель, Беларусь; Канцэрт рок-гурта «Афазія» г. Магілёў, РБ; Фаер-шоу народнага аматарскага калектыву перфоманс-групы «Flash Lights» г. Гомель, Беларусь.

«Тэатральныя вечарыны» прадстаўляюць сабой своеасаблівы форум, месца для абмеркаванняў тэатральных праблем, спектакляў, для ўстанаўлення зносін акцёраў, рэжысёраў, аматараў тэатральнага мастацтва.

За перыяд з 2019 па 2024 гады народным тэатрам раённага Цэнтра культуры, было пастаўлена шэсць спектакляў.

Кожны год артысты народнага тэатра прадстаўляюць юным гледачам навагоднія казкі, якія пераносюць глядача ў дзіўны свет казачных герояў. У снежні 2019 года народным тэатрам быў пастаўлен навагодні спектакль «Снежная королева», рэжысёр С.А. Сазонава, у 2020 годзе — 127. інтэрактыўная казка «Каток залаты лабок», рэжысёр М.Л. і навагодні спектакль «Морозко», рэжысёр І.А. Нікіціна, у 2021 годзе — «Тайна золотого ключика», рэжысёр І.А. Нікіціна, у 2022 годзе — «Волшебная сила» І.А. Нікіціна, у 2023 — 2024 годзе «Снежная королева. Возврощается» І.А. Нікіціна

Адметнай асаблівасцю дзіцячых пастановак з’яўляецца тое, што навагоднія казкі — гэта заўсёды спектаклі — мюзіклы. Казачнай атмасферы спрыяюць і цудоўныя зімовыя дэкарацыі, яркія касцюмы персанажаў, навагоднія песні і танцавальныя нумары.

Краснапольскі народны тэатр на працягу 2019-2023 гадоў прымаў удзел у абласных, рэспубліканскіх і міжнародых аглядах, конкурсах, фестывалях:
2019г. — Дыплом І ступені абласнога конкурса аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі», артыст народнага тэатра Іван Ткачоў у намінацыі «Лепшая мужчынская роля» г.Магілёў. Рэжысёр А.П. Кузняцоў;
2019г. — Дыплом І ступені абласнога конкурса аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі», г.Магілёў.Рэжысёр А.П. Кузняцоў;
2020г. — Гран-пры міжнародны фестываль-конкурс тэатральных мастацтва «Тэатральная вясна», артыст народнага тэатра Іван Ткачоў у намінацыі «Драматычны тэатр» узроставая катэгорыя 19 і старэй г.Магілёў. Рэжысёр А.А. Паплыка;
2020г. — Дыплом ІІ ступені рэгіянальны конкурс тэматычных пляцовак «Вянок беларускіх казак» у рамках ХХVІІ Дня беларускага пісменства г. Бялынічы. Рэжысёр М.Л. Пугачоў;
2021г. — Падзячны ліст УК «Магілёўскі абласны цэнтр НТ і КАР», артыст народнага тэатра Іван Ткачоў г.Магілёў. Рэжысёр М.Л. Пугачоў;
2021г. — Дыплом удзельніка рэгіянальнага фестываля аматарскіх тэатраў «Свет рампы» г.Магілёў, рэжысёр М.Л. Пугачоў;
2021г. — Дыплом ІІ ступені Х рэспубліканскі фестываль народнага гумару «Аўцюкі — 2021» у намінацыі «Тэатр мініяцюр» г.Калінкавічы. Рэжысёр М.Л. Пугачоў;
2021г. — Дыплом ІІІ ступені Х рэспубліканскі фестываль народнага гумару «Аўцюкі — 2021», рэжысёр народнага тэатра у намінацыі «Анекдот, байка» г.Калінкавічы.Рэжысёр М.Л. Пугачоў, Гомельская вобласць, агр. Аўцюкі;
2021г. — арганізатары, удзельнікі VІІІ Межнароднага фестываля аматарскіх тэатраў «Тэатральныя вечарыны-2021», г.п. Краснаполле;
2022г. — Прэмія Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ў сферы культуры і мастацтва ад 27.09.2022 года з прысваеннем звання «лаўрэат прэміі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму», з уручэннем дыплома і грашовай узнагароды, у намінацыі «Тэатральнае, экраннае, цыркавое мастацтва» народнаму тэатру Краснапольскага раённага цэнтра культуры ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна», г. Мінск;
2022г. — Дыплом удзельніка абласнога конкурса тэатральных пастановак для дзяцей і юнацтва «Шалтай — болтай», намінацыя «Арыгінальнасць творчай задумы і ўвасаблення». Спектакль «Тайна волшебного ключика» рэж. І. Нікіціна, г. Магілёў;
2022г. — Дыплом у намінацыіі «Лепшая сцэнаграфія спектакля» І Международнага дістанцыйнага конкурса тэатральнага мастацтва «PRO- вечарыны», рэж. І. Нікіціна, г.п. Краснаполле;
2022г. — Дыплом лаўрэата ІІ ступені І Международнага дістанцыйнага конкурса тэатральнага мастацтва «PRO- вечарыны», Спектакль «Тайна волшебного ключика» рэж. І. Нікіціна, г.п. Краснаполле;
2022г. — Дыплом лаўрэата І ступені І Международнага дістанцыйнага конкурса тэатральнага мастацтва «PRO- вечарыны», Спектакль «Двое в лифте не считая» рэж. А. Кузнецов, г.п. Краснаполле;
2022г. — Сертыфікат удзельніка выстаўка-ярмарка «Кола жыцця» рэспубліканскае свята «Купалле» «Александрыя збірае сяброў», Шклоўскі раён, агр. Александрыя;
2022г. — Віншавальны адрас народнаму тэатру 60-гозем з нагады надання народнаму тэатру найменне «народны», установа культуры «Магілёўскі абластны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы», г. Магілёў;
2023г. — Дыплом І ступені ў намінацыі ІІІ рэгінальнага дыстанцыйнага конкурса чытальнікаў ваеннай паэзіі «Я о войне сегодня говорю...», Іван Ткачоў, г.п. Краснаполле;
2023г. — Дыплом удзельніка абластнога агляда-конкурса аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» ў намінцыі «За захаванне памяці пра Вялікую Айчынную вайну» г. Магілёў;
2023г. — Дыплом удзельніка абластнога агляда-конкурса аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» ў намінцыі «Літаратурна-музычная кампазіцыя» Народны тэатр, г. Магілёў;
2023г. — Сертыфікат удзельніка VII рэгіянальнага фестываля паэзіі і аўтарскай песні «Піьмянкоў луг» г. Касцюковічы;
2023г. — арганізатары, удзельнікі ІX Межнароднага фестываля аматарскіх тэатраў «Тэатральныя вечарыны-2023», г.п. Краснаполле;
2023г. — Дыплом за захаванне і прымнажэнне тэатральных традыцый, высокае прафесійнае майстэрства і ўмацаванне сяброўскіх сувязяў у Год міру і стварэння ІX Межнароднага фестываля аматарскіх тэатраў «Тэатральныя вечарыны-2023», г.п. Краснаполле;
2023г. — Віншавальны адрас удзельнікам ІX рэгіянальнага фестываля аматарскіх тэатраў «Тэатральныя вечарыны-2023», Маглёўскі абластны выканаўчы камітэт, г. Магілёў;
2023 г. — Дыплом Гран-пры адкрытага конкурса чытальнікаў «Мы помним подвиг 45 -го» Іван Ткачоў, г. Магілёў;
2023г — Дыплом І ступені адкрытага конкурса чытальнікаў «Мы помним подвиг 45 -го» Павел Выганны, г. Магілёў;

Наведвальнікі філарманічных пляцовак Пачапоўскага і Горскага СДК ДУК «ЦКС Краснапольскага раёна» таксама змаглі далучыцца да свету мастацкага слова, умоўнасцяў тэатра і культурнага жыцця.

Багатая гісторыя, вопыт мінулага пакалення, патэнцыял моладзі адкрывае новыя гарызонты найстарэйшаму дзеючаму аматарскаму тэатральнаму калектыву Рэспублікі Беларусь — народнаму тэатру Краснапольскага раённага Цэнтра культуры.

© 2013-2023
Краснопольский районный исполнительный комитет
Официальный сайт