25 апреля 2024, 00:17
rubeen
logo

Краснопольский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213561, г.п.Краснополье, Ленинская, 1
Приемная: 8 (02238) 7-99-60
E-mail: kras_priem@krasnopolie.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Урачыстае мерапрыемства “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” прайшло ў Краснапольскім РЦК

Новая старонка  гісторыі сучаснай Беларусі

15 сакавіка ў Краснапольскім раённым Цэнтры культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня Краснапольскага раённага выканаўчага камітэта А.Л. Трушкін, старшыня Краснапольскага раённага Савета дэпутатаў, старшыня РА РГА“Белая Русь” А.А. Гоман, намеснікі старшыні Краснапольскага райвыканкама, пракурор раёна старшы саветнік юстыцыі В.А. Паршук, кіраўнікі і прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў, грамадскіх аб’яднанняў і моладзь раёна.

“27 лютага адбыўся рэферендум па ўнясенню змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, які стаў галоўнай падзеяй гэтага года для кожнага з нас! Сёння, 15 сакавіка, уступае ў сілу абноўлены Закон нашай дзяржавы. У гісторыю сучаснай Беларусі ўпісана новая старонка.  Адбыўся выбар беларускага народа сваёй будучыні,  якую нам будаваць разам”, — адзначыў у віншавальным слове А.Л. Трушкін.

На свяце прысутнічалі юнакі і дзяўчаты, якіх аб’яднаў важны і хвалюючы момант у жыцці, — атрыманне галоўнага дакумента кожнага грамадзяніна краіны – пашпарта Рэспублікі Беларусь.  Яго юным грамадзянам краіны ўручыў  старшыня Краснапольскага раённага выканаўчага камітэта А.Л. Трушкін.

Словы віншавання і сувеніры ад грамадскага аб’яднання “Белая Русь” адрасавала моладзі Анжаліка Арнольдаўна Гоман: “Маладое пакаленне адыгрывае асаблівую ролю ў лёсе сваёй краіны. Вы — будучыня Беларусі, і менавіта ад вас , маладых, залежыць, якой яна стане. Будзьце паспяховыя і шчаслівыя на сваёй роднай зямлі”.

На свяце адбылося таксама ўручэнне білетаў грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», якое правяла намеснік старшыні Краснапольскага раённага выканаўчага камітэта А.І. Чаюкова.

Алена Іванаўна пажадала моладзі захаваць смеласць і мэтанакіраванасць, рашучасць і энтузіязм, каб зрабіць рэальнасцю свае самыя запаветныя мары.

Аб захаванні гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб тым, што трэба шанаваць і не губляць памяць пра вялікі подзвіг беларусаў, пра мужнасць і стойкасць нашых байцоў, пра незлічоныя страты,  вёў размову В.А. Паршук.

А далей гасцей і ўдзельнікаў свята чакала канцэртная праграма, падрыхтаваная артыстамі Краснапольскага раённага Цэнтра культуры, выхаванцамі дзіцячай школы мастацтваў. 

“Дом – Белая Русь”,  “Я люблю Беларусь” , “Беларусь – это мы” — назвы песенных кампазіцый, якія добра адпавядалі настрою гэтага ўрачыстага мерапрыемства.

Тэкст і фота Наталлі Козік.

© 2013-2023
Краснопольский районный исполнительный комитет
Официальный сайт